Па подыуме святочнага горада прайшліся васямнаццаць прыгажунь з усёй Беларусі, што змагаліся за права быць першай і атрымаць жаданы тытул «Міс Дажынкі-2013».
Дзяўчаты займаліся з вопытнымі выкладчыкамі па дэфіле і харэаграфіі. Менавіта таму на конкурсе прадэманстравалі ўсё, што вывучылі на працягу тыдня падчас падрыхтоўкі ў Жлобіне. Свой вольны час яны праводзілі не менш насычана: напрыклад, пабывалі ў аквапарку і Лядовым палацы «Металург», наведалі футравую фабрыку «Белфа».
Госці канцэрта і журы ацэньвалі выхады канкурсантак у розных вобразах, падрыхтаваных ААТ «Цэнтр Моды». Хоць выхадаў на подыум было няшмат, але журы выбрала пераможцу. Ёй аказалася Святлана Гарбачова, прадстаўніца Віцебскай вобласці.
Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.
Каля мільёна чалавек атрымала падтрымку ў выглядзе прадуктовых набораў, ваўчараў, якія можна было «атаварыць», грашовых сродкаў, дастаўкі прадуктаў на дом, а таксама простай размовы па тэлефоне «гарачай лініі» са спецыялістам.
Вядома, што гульня здольная захапіць усю ўвагу чалавека і не адпускаць яе доўгі час.
У Ташкенце прайшлі Тыдзень культурнай спадчыны Узбекістана і ІV Міжнародны кангрэс Сусветнага таварыства па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Узбекістана «Культурная спадчына Узбекістана — падмурак новага Рэнесансу».
Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.