Вы тут

Сёння на тэрыторыі краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы


Актыўныя атмасферныя франты працягнуць утрымліваць у Беларусі халаднаватае з ападкамі надвор'е.


Сёння на тэрыторыі краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Удзень паветра прагрэецца ад плюс 17 на поўначы краіны да плюс 23 градусаў на яе поўдні.

У сераду надвор'е рэзка сапсуецца. Калі ўначы невялікія дажджы чакаюцца толькі ў асобных раёнах, то ўдзень на тэрыторыю Беларусі надыдуць франтальныя раздзелы ад магутнага цыклону, які будзе перамяшчацца ўздоўж усходу краіны. Амаль паўсюдна пройдуць працяглыя дажджы, на паўночным усходзе яны будуць моцнымі. Яшчэ больш камфорт пагоршыць моцны парывісты вецер. А тэмпература паветра застанецца ранейшай — ад плюс 17 да плюс 23 удзень і ад плюс 9 да плюс 16 уначы. Неспрыяльнае надвор'е захаваецца і ў ноч на чацвер.

У другой палове тыдня нябесная канцылярыя крыху супакоіцца з адыходам цыклону. Разам з тым кароткачасовыя дажджы па-ранейшаму будуць ісці ў многіх раёнах. Пачне пакрысе цяплець. У пятніцу тэрмометры пакажуць ад плюс 13 да плюс 18 уначы, а ўдзень — ад плюс 18 да плюс 25. Істотна надвор'е палепшыцца толькі на выхадных: днём чакаецца да плюс 20-27 градусаў, а кароткачасовыя навальнічныя дажджы пройдуць толькі месцамі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennik@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пацяпленне адкладваецца

Выбар рэдакцыі

Культура

Выклік ці новы погляд? Ірына Рамбальская прадставіла незвычайную арт-інтэрвенцыю ў музеі Я.Коласа

Выклік ці новы погляд? Ірына Рамбальская прадставіла незвычайную арт-інтэрвенцыю ў музеі Я.Коласа

Ірына Рамбальская прадставіла незвычайную арт-інтэрвенцыю ў музеі Я.Коласа.