Старшыня КПРФ Генадзь Зюганаў пасля ўзнагароджання ордэнам Дружбы народаў правёў адмысловую прэс-канферэнцыю, лейтматывам якой гучала пытанне інтэграцыі Расіі і Беларусі.
— Лёс адмераў Расіі найвялікшыя запасы энерганосьбітаў, — разважае Генадзь Зюганаў. — А ў Беларусі ёсць добра развітыя галіны эканомікі, сярод якіх вылучаюцца машынабудаванне і сельская гаспадарка. Чаму б не скарыстацца гэтым і не дапаўняць адно аднаго? Можна ж атрымаць на выхадзе цудоўны вынік і вырашыць многія праблемы. Менавіта аб гэтым трэба думаць пабольш, а не аб разнастайных спрэчках. Лепш сесці за стол перамоў і вырашыць усе канфліктныя пытанні.
Асобна Генадзь Зюганаў закрануў тэму стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. На думку лідара КПРФ, гэта важны крок да суверэнітэту, незалежнасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі краін, якія ўваходзяць у гэтую структуру.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.