У Тэхасе 82-гадовы Рэнэ Нейра і яго 18-гадовая ўнучка Мелані Салазар сталі героямі СМІ і сацсетак, паступіўшы ў адзін каледж, піша Yahoo! News.
«Я так ганаруся сваім дзедам!» — адзначыла Мелані ў посце, расказаўшы падпісчыкам свайго акаўнта пра тое, што будзе вучыцца разам з ім. Пост хутка стаў папулярны, «80 — гэта новыя 40!» — Напісаў адзін з карыстальнікаў.
Гісторыя Рэнэ і Мелані зацікавіла сусветныя анлайн-СМІ, таксама дзеду і ўнучцы прапанавалі стаць героямі тэлешоу Good Mornіng Amerіca.
Салазар будзе вывучаць свабодныя мастацтвы, а Нейра — эканоміку. Пасля каледжа мужчына вырашыў паступаць у Тэхаскі ўніверсітэт.
Мелані прызналася, што прыклад дзеда матывуе і натхняе яе на руплівую вучобу. «Я ведаю, што калі ён можа гэта зрабіць, магу і я», — патлумачыла дзяўчына.
Іван КУПАРВАС
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.