Вы тут

Брытанка не выходзіла з дому 3 дні з-за таго, што баялася нападу чаек


Жыхарка брытанскага горада Брайтан-энд-Хоў не выходзіла з дому на працягу трох дзён з-за таго, што баялася нападзення чаек, піша Metro.


На Барбару Кокс напалі дзве птушкі, калі яна развешвала бялізну ў двары. Адна з чаек учапілася ў нагу жанчыне, тая ўцякла ў дом, апрацавала раны і патэлефанавала ў паліцыю. «Сказала, што на мяне напалі чайкі. Папрасіла злавіць іх, але яны адказалі, што ім не вылучаюць на гэта грошы», — расказала брытанка. Кокс адважылася адправіцца ў бальніцу для абследавання толькі праз трое сутак пасля нападзення. Паводле яе слоў, яна была вельмі напалоханая тым, што здарылася, каб выйсці з хаты. Жанчына палічыла, што чайкі спрабавалі абараніць гняздо, якое, верагодна, знаходзіцца на заднім двары яе дома.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Брытанку атакавалі чайкі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.