20 тысяч жыхароў мікрараёна Клёнкаўскі атрымалі новае аддзяленне сувязі напярэдадні Сусветнага дня пошты.
Вуліца Чачэрская, 70а. Гэты адрас у Гомелі з 8 кастрычніка належыць новаму будынку аддзялення сувязі. Ён з'явіўся ў мікрараёне новабудоўляў. Тут арганізавана шэсць участкаў дастаўкі пошты і ёсць дзве залы для кліентаў. У адной з іх — чатыры працоўныя месцы для аператараў сувязі па прыёме плацяжоў і аказанні няпрофільных паслуг. У другой — два працоўныя месцы аператараў сувязі па паслугах прыёму і выдачы паштовых адпраўленняў.
Дырэктар Гомельскага філіяла Белпошты Галіна Цярэшчанка адзначае, што аддзяленне паштовай сувязі №38 дазволіць якасна і хутка аказваць увесь спектр паслуг пошты больш чым 20 тысячам жыхароў. Для кліентаў усталявана два аплатна-даведкавыя тэрміналы, з дапамогай якіх можна самастойна правесці неабходныя аперацыі.
Для стварэння атмасферы свята Гомельскі філіял Белпошты на пляцоўцы каля аддзялення паштовай сувязі арганізаваў сёння, у суботу, выстаўку паштовага аўтатранспарту. Таксама тут праводзіцца віктарына на тэму «Як добра вы ведаеце пошту?» і акцыя «Напішы ліст сябру».
Ірына АСТАШКЕВІЧ
«Залатая падаплёка крылаў... »
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.