Вы тут

Стартаваў адборачны тур конкурсу «100 iдэй для Беларусi»


Найлепшыя ўкаранёныя распрацоўкi плануюць пазначаць таблiчкамi «Рэалiзавана ў рамках «100 iдэй для Беларусi».

БРСМ даў старт рэгiянальным адборачным турам рэспублiканскага маладзёжнага конкурсу «100 iдэй для Беларусi».


Да прэзентацыi новых iдэй i распрацовак арганiзатары праекта прыступiлi ў пачатку кастрычнiка. За гэты час у рэгiёнах краiны праведзена больш за 130 выставак з удзелам экспертаў рэспублiканскага ўзроўню. Так званыя занальныя этапы праекта (раённыя, гарадскiя) прайшлi ўпершыню, многiя з якiх — у фармаце стартап-мерапрыемстваў з запрашэннем мясцовых бiзнесменаў i iнвестараў. 9 лiстапада ў Барысаве адбудзецца Мiнская абласная выстаўка-прэзентацыя найлепшых новых маладзёжных iдэй. У экспазiцыю ўвойдуць 28 навукова-тэхнiчных распрацовак i iнавацыйных праектаў моладзi Мiншчыны. У лiстападзе—снежнi абласныя адборачныя туры конкурсу «100 iдэй для Беларусi» пройдуць ва ўсiх абласцях i Мiнску.

Да канца года па ўсёй краiне плануецца адзначыць укаранёныя iнавацыйныя распрацоўкi спецыяльнымi таблiчкамi з лагатыпам конкурсу «Рэалiзавана ў рамках «100 iдэй для Беларусi». З гэтай мэтай у праграму рэгiянальных выставак-прэзентацый уключана наведванне арганiзацый i прадпрыемстваў, дзе i прайшлi ўкараненне маладзёжныя распрацоўкi, якiя прадстаўлены на конкурс i ўжо ўносяць рэальны ўклад у развiццё беларускай эканомiкi.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Новы конкурс стартаваў з рэгiёнаў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.