Вы тут

Адкрылася выстава тавараў Сiньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кiтая


У ёй прымаюць удзел больш за 40 прадпрыемстваў рэгiёна. Прадстаўлены такiя галiны вытворчасцi, як сельская гаспадарка, харчовая прамысловасць, тавары народнага спажывання, машынабудаванне, прыборабудаванне, электронiка, iнфармацыйныя тэхналогii, горназдабываючая прамысловасць, будаўнiцтва, супрацьпажарныя распрацоўкi...


Мерапрыемства арганiзавана ў рамках Праграмы развiцця стратэгiчнага партнёрства нашай краiны i Кiтая на 2014-2018 гады.

— Пэўны час назад мы ўдзельнiчалi ў якасцi ганаровага госця на выставе «Кiтай — Еўразiя» ў горадзе Урумчы, сталiцы Сiньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, — звярнуў увагу Аляксандр ЯРАШЭНКА, намеснiк мiнiстра эканомiкi нашай краiны. — Мы тады дамовiлiся пра тое, што нашы кантакты, у тым лiку ў гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве, будуць працягвацца. Сённяшняя выстава — працяг узаемадзеяння з гэтым кiтайскiм рэгiёнам.

Сiньцзян-Уйгурскi аўтаномны раён Кiтая — дастаткова вялiкi. Ён займае шостую частку ўсёй тэрыторыi краiны.

— I кiтайскiм бокам, i намi ён разглядаецца як адна з вузлавых платформ эканамiчнага пояса Шаўковага шляху, — адзначыў Аляксандр Ярашэнка. — Наш кiтайска-беларускi iндустрыяльны парк таксама павiнен стаць такой платформай. Злучыць два гэтыя пункты i прызвана цяперашняя выстава.

Вячаслаў БРЫЛЬ, намеснiк старшынi Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, падкрэслiў, што на выставе прадстаўлены амаль усе кiрункi эканомiкi Сiньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна.

— На выставе ва Урумчы былi дасягнуты пэўныя дамоўленасцi, думаю, тут мы працягнем наладжваць кантакты памiж бiзнесам i рэгiёнамi Рэспублiкi Беларусь i Кiтайскай Народнай Рэспублiкi, — сказаў ён.

— Мы вельмi рады наведаць Беларусь i паўдзельнiчаць у гэтай выставе, — прызнаўся Хэ Iмiн, начальнiк дэпартамента камерцыi Сiньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна. Ужо другi раз арганiзавана такая паездка ў вашу краiну. У дэлегацыю ўключана больш за 60 чалавек з больш чым 40 прадпрыемстваў. У Сiньцзян-Уйгурскiм аўтаномным раёне вялiкая ўвага ўдзяляецца развiццю супрацоўнiцтва з Беларуссю. Памiж намi наладжаны вельмi цесныя сувязi.

Выстава будзе доўжыцца да 11 лiстапада. Ад сябе заўважу, што наведаць яе будзе цiкава не толькi бiзнесменам, але i звычайным гараджанам: можна пакаштаваць кiтайскiя стравы, набыць тавары лёгкай прамысловасцi.

Надзея ЮШКЕВIЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

У жніўні цяпла будзе ўдосталь, але без дажджу і маланкі не абыдзецца.

Грамадства

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

У летні час так хочацца на мора, ці, хоць бы ў падарожжа... 

Калейдаскоп

Правілы чамадана. Парады па зборы ў адпачынак ад розных спецыялістаў

Правілы чамадана. Парады па зборы ў адпачынак ад розных спецыялістаў

 Куды б вы ні накіроўваліся, пытанне «Што пакласці ў чамадан, а што пакінуць дома?» цяпер актуальнае для многіх.

Культура

Рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская: Мая работа — гэта творчасць кожны дзень!

Рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская: Мая работа — гэта творчасць кожны дзень!

«Жанчыну, якая займаецца танцамі, відаць здалёк!»