Вы тут

Беларускі гурт зняў самы дарагі кліп у гісторыі айчыннай музыкі


Калектыў «Без білета», які перажывае цяпер чарговы ўсплёск папулярнасці ў сувязі з удзелам у тэлепраекце «Беларусь без межаў», прэзентаваў новы кліп на песню «Адрас — планета Зямля». Адметнасць яго ў тым, што гэта музычнае відэа знята на чатырох кантынентах, ва ўсіх геаграфічных пунктах, што згадваюцца ў песні. Так, падчас кругасветнага падарожжа ўдзельнікі гурта пабывалі ў Рыа-дэ-Жанэйра, на востраве Вялікадня, у Гранд-Каньёне і дзясятку іншых знакамітых турыстычных месцаў.


«БЕЗ БІ­ЛЕ­ТА» ў Рыа-дэ-Жа­нэй­ра.

«Адрас — планета Зямля» — гэта асаблівая для нас песня, якая дапамагла здзейсніць мары і прыцягнуць у жыццё прыгоды, — дзеліцца лідар гурта Віталь Артыст. — У нас ужо быў раней камедыйны малабюджэтны кліп на гэту кампазіцыю — пра касмічнае падарожжа ў «запарожцы», але цяпер захацелася ўдыхнуць у песню новае жыццё».

Абноўленую аранжыроўку зрабіў вядомы расійскі хіп-хоп прадзюсар, а ўразлівыя відэакадры, якія здымаліся цягам 40 дзён на розных кантынентах, фактычна падарыла гурту творчая каманда студыі Medіacube Productіon. «З пункту гледжання бюджэту спецыяльна зладзіць здымкі ў такой колькасці месцаў, з такой вялікай групай людзей, з усёй тэхнікай і пераездамі было б па кішэні хіба толькі Майклу Джэксану, — напаўжартам, напаўсур'ёзна сцвярджае рэжысёр відэа Міхаіл Бычанок. — Таму смела можна назваць новы кліп «БЕЗ БІЛЕТА» самым дарагім у гісторыі беларускага шоу-бізнесу. Я веру, яны гэта заслужылі».

Паглядзець кліп і скласці сваё ўражанне аб ім кожны ахвотны ўжо можа на інтэрнэт-канале YouTube.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Па кантынентах — без білета

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.