Маніторынг па гатоўнасці да веснавой сяўбы, праведзены ў гаспадарках Буда-Кашалёўскага раёна, выявіў асобныя факты разукамплектавання сельгастэхнікі.
У Камітэце дзяржкантролю Гомельскай вобласці паведамілі, што ў ААТ «Рагінь» знойдзена два раскамплектаваныя камбайны КЗС-10К-07. Да таго ж іх апорныя элементы маюць расколіны, дэмантаваны рухавік, радыятары, элементы гідрасістэмы і г.д. Гэтыя агрэгаты былі пастаўлены гаспадарцы ААТ «Гомельаблаграсэрвіс» у ліпені 2008 года па дагаворах лізінгу, але і цяпер запазычанасць па плацяжах не пагашана. Яна складае Br37,2 тысячы. Таксама цалкам раскамплектаванай знойдзена і іншая сельгастэхніка, набытая ў лізінг. Агульная запазычанасць па такіх плацяжах складае больш як Br80 тыс.
Спецыялісты дзяржкантролю адзначаюць, што не занадта турбаваў стан гэтай сельгастэхнікі яе ўласніка — Гомельаблаграсэрвіс. Упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні Буда-Кашалёўскага райвыканкама за недастатковасць работы па прывядзенні тэхнікі ў належны стан цалкам пазбаўлены прэміяльных выплат два кіраўнікі. Пра факты раскамплектавання сельгастэхнікі праінфармаваны ўласнік Гомельаблаграсэрвіса Гомельскі аблвыканкам — для прыняцця мер па спагнанні матэрыяльнай шкоды.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».