Вы тут

Цапкала вызвалены ад пасады дырэктара Адміністрацыі ПВТ


Валерый Цапкала вызвалены ад пасады дырэктара дзяржаўнай установы "Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій".


Адпаведнае распараджэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 сакавіка, паведамляе прэс-служба беларускага лідэра.

Валерый Цапкала узначальваў ПВТ з пачатку яго працы ў 2006 годзе. Пляцоўка ўяўляе з сябе асаблівую эканамічную зону са спецыяльным падаткова-прававым рэжымам: кампаніі-рэзідэнты вызваляюцца ад шэрагу падаткаў, сбораў і абавязковых плацяжоў у бюджэт дзяржавы. Мэтай стварэння парку было фарміраванне спрыяльных умоў для распрацоўкі праграмнага забеспячэння, а таксама развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

За час працы ПВТ IT-сектар стаў адным з прыярытэтных кірункаў развіцця эканомікі Беларусі. Летась аб’ём вытворчасці праграмнага забеспячэння усімі кампаніямі-рэзідэнтамі склаў 1790,2 мільёны рублёў. Пераважная частка прадукцыі ідзе на экспарт — у 2016 годзе яго аб’ём склаў 820,6 мільёнаў долараў. Усяго у парку зарэгістравана 165 рэзідэнтаў, сярод іх такія гіганты IT-індустрыі, як EPAM і Wargaming. Акрамя непасрэдна вытворчасці камп’ютарных праграм, ПВТ займаецца развіццём інавацыйных кірункаў эканомікі, адукацыйнымі праектамі.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.