Вы тут

Пачатак года выдаўся для беларускіх лясоў спакойным


Пачатак года можна назваць для лясной гаспадаркі краіны спакойным, нягледзячы на засушлівы май. Па апошняй інфармацыі, у масівах, падначаленых Міністэрству лясной гаспадаркі, адбылося 49 узгаранняў. Агонь прайшоў 31 гектар тэрыторыі. Што адметна, летась на гэтую дату пацярпела ад пажараў удвая больш насаджэнняў. Сумны чэмпіён тут — Брэсцкая вобласць. Там узгаранні лясоў фіксаваліся 13 разоў на плошчы 7,5 гектара.


Але перш чым пажар патушыць, яго трэба зафіксаваць. Раней для гэтай мэты леснікі мусілі ўздымацца з магутным біноклем на спецыяльную вышку і маніторыць добрую па памерах тэрыторыю некалькі гадзін запар. Але ўжо 70% вышак абсталяваны камерамі назірання. Сучасная тэхніка дазваляе набліжаць «карцінку» ў некалькі разоў без страты якасці. А ляснік, седзячы ў памяшканні, можа сачыць у рэжыме рэальнага часу, ці не закурыўся дзесьці дымок, адначасова на некалькіх аб'ектах.

Але тэхнічныя навінкі гэтым не абмяжоўваюцца.

— Нашу матэрыяльна-тэхнічную базу сёлета папоўнілі 20 гусенічных шасі для тушэння лясных пажараў у цяжкадаступных месцах і 75 спецыялізаваных аўтамабіляў, перададзеных з балансу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, — гаворыць кансультант упраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Угрын. — Гэта адбылося ў адпаведнасці з распараджэннямі Прэзідэнта. А за кошт сродкаў займу Сусветнага банка рэканструкцыі і развіцця былі набыты 8 пажарных аўтамабіляў і 31 машына павышанай праходнасці.

Акрамя таго, з 1 ліпеня ў Беларусі запрацуе новае лесапажарнае дзяленне тэрыторыі па раёнах. Мяркуецца, што яно дазволіць больш аб'ектыўна планаваць аб'ёмы супрацьпажарных мерапрыемстваў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennik@zviazda.by

Загаловак у газеце: Лясы пад аховай камер

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.