Вы тут

А горад падумаў — вучэнні ідуць


Подзвіг, які быў здзейснены ў небе над Гомелем 25 гадоў таму, цяпер занатаваны і на памятнай дошцы. Яна прысвечана лётчыку Віктару Оськіну і адкрыта на вуліцы, якая носіць імя гэтага мужнага чалавека.


У канцы ліпеня 1992-га самалёт «Ту-22У», экіпажам якога кіраваў падпалкоўнік Віктар Оськін, падняўся з аэрадрома «Зябраўка», каб здзейсніць чарговы палёт. На другой хвіліне высветлілася, што загарэўся правы рухавік, задні паліўны бак, а потым і другі рухавік. Самалёт пачаў імкліва губляць вышыню якраз над Навабеліцкім раёнам горада над Сожам. Пасля таго як лётчыкі адвялі машыну на бяспечную адлегласць ад жылых раёнаў, камандзір судна Оськін аддаў загад катапульціравацца.

Аляксандр Сцепчанкоў, які быў у складзе экіпажа разам са штурманам Мікалаем Івановым, расказвае, што яны ўдвух выканалі загад. Камандзір у гэты момант ацаніў сітуацыю і зразумеў, што самалёт падае якраз на нафтабазу, і прыняў рашэнне адвесці бяду ў лясны масіў. Гэтыя некалькі секундаў і каштавалі яму жыцця, але выратавалі ад куды большай трагедыі. Самалёт разбіўся ў лесе за 96 метраў ад чыгункі і за 400 метраў ад склада гаручага. Парашут Оськіна не раскрыўся з-за нізкай вышыні.

Кіраўнік адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля Сяргей Казачок падкрэсліў на ўрачыстым адкрыцці дошкі, што памяць пра выдатны подзвіг Героя Расійскай Федэрацыі будуць захоўваць жыхары самага маладога 104-га мікрараёна.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.