Вы тут

Школьнікі са Стаўбцоўскага раёна наведалі Савет Рэспублікі


У верхняй палаце беларускага парламента адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірыны Старавойтавай і намесніка старшыні гэтай камісіі, намесніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Віктара Сірэнкі з навучэнцамі Дзераўнянскай сярэдняй школы Стаўбцоўскага раёна.


Старшакласнікі азнаёміліся з гісторыяй будынка, у якім размяшчаецца Савет Рэспублікі, наведалі музей сувеніраў, перададзеных беларускім парламентарыям дэлегацыямі з замежных дзяржаў, апрабавалі сістэму галасавання ў зале пасяджэнняў.

Ірына Старавойтава расказала школьнікам пра гісторыю станаўлення беларускага парламентарызму, парадак фарміравання, кампетэнцыі і структуры Савета Рэспублікі, удасканаленне заканадаўчага рэгулявання сацыяльнай сферы, больш падрабязна спынілася на дзейнасці Пастаяннай камісіі, якую яна ўзначальвае. Віктар Сірэнка закрануў тэму ўзаемадзеяння мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і Саветаў дэпутатаў.

Парламентарыі пажадалі маладым людзям поспехаў у засваенні новых ведаў і дасягнення пастаўленых мэт.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Бліжэй да парламента

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.