Вы тут

У Магілёве падвялі вынікі фестывалю «Анімаёўка 2018»


У Магілёве падвялі вынікі ХХІ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка 2018».


Тры незабыўныя фестывальныя дні праляцелі, як адно імгненне, падарыўшы дзецям і дарослым цікавыя сустрэчы з любімымі мультфільмамі і іх стваральнікамі. Вельмі насычанай і разнастайнай была конкурсная праграма. Нагадаем, што за званні найлепшых змагаліся ў Магілёве ўжо прызнаныя майстры анімацыйнага мастацтва і будучыя мультыплікатары. У спаборніцтвах за вялікі хрустальны аловак удзельнічалі аўтары з 31 краіны. Яны прадставілі на суд міжнароднага журы, якое ўзначальваў мэтр савецкай мультыплікацыі, стваральнік легендарнага «Антошкі» Леанід Носараў, 61 стужку.

У топ-11 «Анімаёўкі» (менавіта столькі было намінацый) увайшлі стужкі «Падзенне» (Францыя), «Пяць хвілін да мора» (Расія), «Прорва» (Нідэрланды) «Пустэча» (Эстонія), «Міціна каханне» (Расія), «Маяк» (Францыя), «Bloeіstraat 11» (Нідэрланды), «Каробка» (Францыя), «Падарожжа ў Тэль-Авіў» (Швейцарыя), «Ваўчанятка» (Беларусь). А мультфільмам года і ўладальнікам Гран-пры стала стужка «Меркурый» італьянскага рэжысёра Мішэля Бернардзі.

Свае лідары вызначыліся і сярод юных аніматараў. Паміж сабой канкуравалі больш за 50 стужак з пяці краін. Двойчы ў гэтых спаборніцтвах «засвяціліся» выхаванцы магілёўскай дзіцячай анімацыйнай студыі «Аловак». У намінацыі «Самы пазнавальны анімацыйны фільм» перамог твор Веранікі Радзівонавай «Легенда пра Мірскі замак» , а першы прыз у намінацыі «Найлепшы беларускі анімацыйны фільм» узяў Арцём Мазько з мультфільмам «Пярэварацень». Абедзве дзіцячыя работы створаны пры садзейнічанні педагога і кіраўніка студыі Настассі Клачковай.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Найлепшыя мультфільмы года

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.