Вы тут

​На месцы баёў ВАВ прайшла беларуска-расійская пошукавая экспедыцыя «Проня»


На месцы бязлітасных баёў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі трох раёнаў Магілёўскай вобласці — Чавускага, Бабруйскага і Слаўгарадскага прайшла беларуска-расійская пошукавая экспедыцыя «Проня».


Каля 40 байцоў магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» разам з пошукавікамі атрада «Світанак» з горада Арзамаса Ніжагародскай вобласці і 52-га пошукавага батальёна Рэспублікі Беларусь праводзілі пошук загінулых у часы вайны герояў. Побач з вёскай Вужжар знойдзены акопы савецкіх салдат, у якіх, на думку пошукавікаў, падчас баёў у 1943 годзе загінула шмат чырвонаармейцаў.

Акрамя астанкаў салдат знойдзены таксама два медалі і фрагмент паштовай квітанцыі. Па квітанцыі атрымалася ўстанавіць, што ўладальнік медаля «За баявыя заслугі» — лейтэнант Сцяпан Аляксеевіч Тапычканаў, 1909 года нараджэння, камандзір роты 330-й стралковай дывізіі, і родам ён з Башкірыі. Лейтэнант загінуў 30 кастрычніка 1943 года і дагэтуль лічыўся зніклым без вестак. Ужо знойдзены і сваякі загінулага. Высвятляецца імя і другога героя, медаль «За адвагу» якога быў знойдзены яшчэ ў адным адзіночным пахаванні каля вёскі Прылепаўка.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Проня адкрывае новыя імёны

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Распрацоўшчыкі — пра новы Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь

Распрацоўшчыкі — пра новы Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь

Летась Падатковы кодэкс Беларусі зазнаў істотныя змяненні.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Любачка і На варце маёмасці.

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.