Вы тут

«Хвiлiнка» падвяла вынiкi iнтэрнэт-конкурсу «Сэрцы ва ўнiсон»


Вядомы ў Беларусi дзiцячы калектыў — творчая майстэрня эстраднага мастацтва «Хвiлiнка» — падвёў вынiкi iнтэрнэт-конкурсу «Сэрцы ва ўнiсон», якi прайшоў у межах акцыi Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi «Беларусь помнiць» i быў прысвечаны 75-годдзю Перамогi.


Конкурс, у якiм прымалi ўдзел юныя артысты калектыву ва ўзросце ад 6 да 22 гадоў i старэйшыя, меў на мэце не проста аддаць данiну павагi i памяцi ўдзельнiкам Вялiкай Айчыннай вайны, якiя наблiжалi агульную Перамогу, але i захаваць пераемнасць пакаленняў — здзейснiць праз мастацтва патрыятычнае выхаванне дзяцей i падлеткаў. Так, кожны ўдзельнiк (а iх набралася каля двух дзясяткаў) не проста запiсаў на вiдэа i выклаў у Instagram патрыятычную песню цi харэаграфiчную кампазiцыю з рэпертуару шоу-тэатра «Хвiлiнка», а прысвяцiў гэту работу свайму блiзкаму, якi прымаў удзел у баявых дзеяннях цi працаваў у тыле, i расказаў пра сваяка з дапамогай здымкаў i ўспамiнаў з сямейнага архiва.

З пастаўленай задачай дзецi справiлiся на «выдатна». Як расказала «Звяздзе» з ноткай гонару за сваiх выхаванцаў заснавальнiца i мастацкi кiраўнiк тэатра Таццяна ПАНОВА, дарослае журы — харэографы, педагогi па вакале, прафесiяналы з Маладзёжнага тэатра эстрады, прадстаўнiкi БРСМ — прыйшло ад дзiцячых ролiкаў у сапраўднае захапленне. «Напэўна, самыя нiзкiя адзнакi з усiх былi мае, бо я заўжды самы строгi крытык для сваiх дзяцей. I тым не менш аказалася, што ў нас няма нiводнага дыпламанта — усе лаўрэаты!» — зазначае Таццяна Мiкалаеўна.

Дыпломы атрымалi нават тыя ўдзельнiкi, якiя не ўклалiся ў адведзены хранаметраж. Арыяна i Дзiяна Рабыя з Кобрына, мама i дачка (малой, мiж iншым, усяго чатыры гады!), былi адзначаны спецыяльным прызам «За ўнёсак у маральна-патрыятычнае выхаванне дашкольнiкаў сродкамi вакальнага мастацтва i творчую iнiцыятыву», а Ульяну Марцову ўзнагародзiлi дыпломам «За распрацоўку тэмы гераiчнага мiнулага». Спецыяльны прыз ад Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi за найлепшае адлюстраванне патрыятычнай тэматыкi атрымае 7-гадовая Кiра Дулькевiч — дзяўчынку плануюць запрасiць на вочнае ўзнагароджанне разам з сям'ёй, каб падзякаваць i ёй, i бацькам.

Галоўная iнтрыга, канешне, была вакол Гран-пры — iх журы прысудзiла найлепшым удзельнiкам, дакладней, удзельнiцам у намiнацыях «Вакал» i «Харэаграфiя». Праз танец выразней за ўсiх данесла свае пачуццi 17-гадовая Юлiя Кондрусь, а ў вакальным плане ўразiла прафесiяналаў 9-гадовая Маргарыта Урублеўская, якая здолела а капэла так па-майстэрску выканаць складаныя нумары, што суддзi аднагалосна назвалi дзяўчынку пераможнiцай. Абедзвюх уладальнiц Гран-пры, якiя ўжо атрымалi свае вiртуальныя дыпломы, чакае яшчэ адзiн памятны сюрпрыз ад арганiзатараў — адмысловыя кубкi з эмблемай конкурсу, якiя будуць уручаны дыстанцыйна, з дапамогай кур'ерскай дастаўкi.

...Дарэчы, дыстанцыяванне не прымусiла педагогаў i навучэнцаў «Хвiлiнкi» паставiць заняткi на паўзу. Вось ужо другi месяц творчая майстэрня, якая налiчвае сёння больш за 80 вучняў, працягвае працаваць анлайн. Нават зусiм новую «Песню пра Новарасiйск», з якой шоу-тэатр упершыню выступiў сёлета ў святочным канцэрце на Дзень Перамогi, амаль цалкам падрыхтавалi менавiта ў анлайн-фармаце, а цяпер, як музычную мазаiку, збiраюць такiм чынам кампазiцыю «Вясна Перамогi», якую калектыў прадставiць да Дня Незалежнасцi.

— А як iнакш? — здзiўляецца мастацкi кiраўнiк шоу-тэатра «Хвiлiнка». — Для таго, каб усе былi спакойныя i здаровыя i ў той жа час маглi працягваць заняткi, давялося шукаць новыя iдэi i методыкi. Пытанне адмены мы проста не разглядалi, бо i бацькi, i самi дзецi, хто вывучае ў нас эстраднае мастацтва, — вельмi матываваныя, сярод iх няма «выпадковых», усе, нават самыя маленькiя з падрыхтоўчай групы «Хвiлiнка Старт», ведаюць, навошта ім гэта патрэбна.

На «дыстанцыю», расказвае Таццяна Мiкалаеўна, перайшлi i падрыхтоўчыя групы, у якiх дзецi ад 5 гадоў атрымлiваюць пачатковыя навыкi па вакале i харэаграфii, i ўжо загартаваны сцэнай канцэртны састаў, i група «Хвiлiнка Smile», так званы перадканцэртны састаў, удзельнiкi якога час ад часу выступаюць у творчых праектах. Дадатковы элемент, прыдуманы ў «Хвiлiнцы» — вiзуалiзацыя. Гэта значыць, што дзецi не толькi развучваюць тэорыю i практыку вакалу, танца, акцёрскага майстэрства, але i малююць iх у спецыяльных папках — напрыклад, настрой той цi iншай песнi, харэаграфiчныя пазiцыi. А яшчэ ёсць вясёлае прывiтанне i развiтанне, якiя задаюць добры настрой на ўсiх занятках, сiстэма эстафетнай перадачы заданняў, якая не дазваляе нiкому бiць лынды, выстаўленне ацэнак адзiн аднаму самiмi дзецьмi, — усiх цiкавiнак не пералiчыць.

Каб падрыхтавацца як след да такiх заняткаў, педагогi выдаткоўваюць нашмат больш часу, чым раней, але высiлкi ўзнагароджваюцца шчырай падзякай вучняў i iх бацькоў. «Гэта дае магчымасць псiхалагiчнага росту, бо можна, разгарнуўшы на манiторы выяву, убачыць усю групу, паглядзець на самога сябе збоку i параўнаць з iншымi, — заўважае Таццяна Панова. — Проста на вачах бачна, як дзецi пасталелi за гэты час, як уцягнулiся ў работу бацькi, якiя атрымалi магчымасць «папрысутнiчаць» на кожным уроку. Канешне, сiстэма працуе толькi там. дзе ёсць у добрым сэнсе жорсткi педагагiчны кантроль за арганiзацыяй заняткаў. Прынамсi, у нас яна рэальна дзейнiчае, i я проста ганаруся тым, як развiваюцца, працуюць над сабой i дасягаюць пастаўленых мэт нашы дзецi».

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Фота дадзена шоу-тэатрам «Хвiлiнка»

Загаловак у газеце: Не ставiць творчасць на паўзу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. Надыходзіць дастаткова актыўны, напоўнены падзеямі тыдзень.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.