Вы тут

Да канца першага тыдня чэрвеня будзе да 25 цяпла


Вось ужо высакосны год багаты на сюрпрызы. Не было маразоў зiмой, дык i не стала цяпла вясной. Май наогул запомнiўся як вельмi халодны месяц. Сярэднямесячная тэмпература паветра па краiне ў апошнiя 30 дзён вясны аказалася на 2-3 градусы нiжэйшая за клiматычную норму. Так холадна ў маi апошнi раз было ў 1999 годзе. На працягу месяца Беларусь адчувала дэфiцыт ападкаў, але ў апошнiя днi мая паўднёвы цыклон Iзольда шчодра iх раздаў. У вынiку на большай частцы тэрыторыi краiны выпала каля клiматычнай нормы, а на ўсходзе Магiлёўскай i Гомельскай абласцей — больш за дзве месячныя нормы ападкаў, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


Сёння ўдзень надвор'е таксама будзе мала падобнае на летняе, хутчэй, на восеньскае, адзначаюць сiноптыкi. У асноўным па краiне будзе воблачна i дажджлiва. У сераду i чацвер наша краiна будзе знаходзiцца пад уплывам атмасферных франтоў i ў халоднай паветранай масе. Таму ў сераду будзе воблачна з праясненнямi. У многiх раёнах час ад часу пройдуць дажджы. Удзень месцамi магчымыя навальнiцы. Вецер прагназуецца ўсходнi ўмераны, пры навальнiцах парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 4 да плюс 9 градусаў, удзень — 11—18 цяпла.

Мала сонца будзе i ў чацвер. У гэты дзень будзе воблачна з праясненнямi. Уначы месцамi, а ўдзень на большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальнiцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходнi ўмераны, пры навальнiцах парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 4 да плюс 10 градусаў. Удзень будзе 13—18 цяпла, месцамi — да плюс 20 градусаў.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у канцы тыдня пры паўднёвым, паўднёва-ўсходнiм ветры ў разрывах хмар усё часцей пачне выглядваць сонца. Тэмпература стане павышацца. Да выхадных у сярэдзiне дня ў многiх раёнах чакаецца плюс 20 градусаў, месцамi пры працяглых праясненнях паветра будзе падагравацца да 22—25 цяпла. Месцамi чакаюцца кароткiя цёплыя дажджы.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: vesti42.ru

Загаловак у газеце: Пасля Iзольды прыйдзе пацяпленне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.