У Слуцку адбылося свята пад назвай «Вялікі гарадскі пікнік», якое чакалі многія велааматары.
І сапраўды, сярод розных святочных мерапрыемстваў гэтага дня, галоўным стаў велапрабег, у якім прынялі ўдзел амаль паўтары сотні прыхільнікаў экалагічнага двухколавага транспарту горада. Дружына велааматараў розных узростаў праехала па галоўнай вуліцы Слуцка, здзейсніла прабег і па кальцы вакол горада, фінішавала ў гістарычным месцы — каля помніка Сафіі Слуцкай.
Удзельнікаў велагонкі чакаў каштоўны прыз — веласіпед. Уладальніцай прыза стала настаўніца фізкультуры медыцынскага каледжа Таццяна Язвінская, якая на час свята пазычыла ў суседзяў веласіпед, каб прыняць удзел ў гэтым прабегу. Разам з Таццянай «калясіла» і яе дачка Дар’я. Для сям’і новы веласіпед стаў не толькі нечаканым, але і актуальным набыткам.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Памяць — гэта тое, што робіць нас людзьмі.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.