Вы тут

У Алашках — яблычна


У вёсцы Малыя Алашкі Шаркаўшчынскага раёна нарадзіўся апантаны аматар-селекцыянер па вырошчванні яблыкаў, адаптаваных да мясцовых кліматычных умоў, Іван Сікора.


Сёлета беларускаму «мічурыну» споўнілася б сто трыццаць пяць гадоў. У вёсцы засталася хата, доследны сад і сады вяскоўцаў, у якіх Іван Паўлавіч прышчапляў новыя гатункі яблынь і груш. Наогул, алашкаўскі навуковец вырошчваў персікі і вінаград, арэхі і суніцы, ружы і бэз. Заахвочваў сваіх аднавяскоўцаў, асабліва дзяцей. У гонар загадчыка Паўночнага апорнага пункта ад беларускай плодаагародніннай станцыі, якая месцілася ў Алашках, заслужанага агранома БССР аднаму з выведзеных ім гатункаў яблыкаў далі назву «У памяць Івана Сікоры»; створаны і працуе музей, а ў сярэдзіне жніўня праходзіць абласное свята «Яблычны фэст».

Кожную восень супрацоўнікі музея ў гібрыдна-доследным садзе, закладзеным Сікорам яшчэ ў 1950 годзе, здымаюць ураджай, каб частаваць ім гасцей ды наведвальнікаў сядзібы знанага батаніка. На здымку — дырэктар музея Наталля Перхуровіч (злева) і жыхарка вёскі Малыя Алашкі Тамара Літвіновіч, якая была знаёмая з самім Сікорам, аглядаюць і парадкуюць музейны яблычны запас.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.