Як падкрэслiў намеснiк старшынi аблсавета Аляксандр Хрыстафораў, мясцовая ўлада павiнна ствараць камфортныя ўмовы для жыцця i бяспечныя — для працы. А якасць вады — найважнейшы фактар, якi ўплывае на здароўе грамадзян.
Безумоўна, народны выбраннiк мае рацыю. Бо фiльтры купляць i мяняць — не кожнаму па кiшэнi.
Дарэчы, Вiцебшчына багатая падземнымi водамi, якiя выкарыстоўваюцца па мiнiмуме. На сёння не больш за 3 % з разведаных запасаў iдуць для патрэб водазабеспячэння. Вобласць вядомая як здабытчык i экспарцёр пiтной вады ў бутэльках i бутлях.
Начальнiк галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркi Вiцебскага аблвыканкама Юрый Дзядзёла пацвердзiў усю важнасць тэмы. А менавiта забеспячэнне да 2025 года спажыўцоў якаснай пiтной вадой вызначана прыярытэтам у дзейнасцi водаправодна-каналiзацыйнай гаспадаркi.
Падпраграма «Чыстая вада» дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё i спрыяльнае асяроддзе на 2016—2020 гады» знаходзiцца на асобым кантролi. А Вiцебская вобласць у свой час была выбрана ў якасцi пiлотнай у краiне для рэалiзацыi падпраекта «Чыстая вада паўночнай часткi Беларусi». Тут сёлета пабудавалi 39 станцый абезжалезвання, яшчэ на пяцi аб'ектах працягваюцца будаўнiча-мантажныя работы, а ў 2021–2025 гадах запланавана пабудаваць 152 такiя станцыi. Па словах Юрыя Дзядзёлы, агульная неабходнасць у фiнансаваннi станцый абезжалезвання вады складае каля 54 мiльёнаў рублёў.
Цяпер на Вiцебшчыне 95,8 % спажыўцоў карыстаюцца вадой нарматыўнай якасцi. Цэнтралiзаваным водазабеспячэннем ахоплены жыхары 1184 населеных пунктаў. А ўсяго iх, не лiшнiм будзе нагадаць, на Вiцебшчыне больш за 6,2 тысячы — самая вялiкая колькасць сярод абласцей Беларусi.
З пачатку рэалiзацыi ў 2016 годзе мерапрыемстваў падпраграмы «Чыстая вада» неабходнасць у ёй мела каля 170 тысяч чалавек. А да 2025 года якаснай пiтной вадой трэба забяспечыць больш за 40 тысяч спажыўцоў. Яны жывуць у вёсках з насельнiцтвам больш за 100 чалавек.
Яшчэ пра асаблiвасць Вiцебскай вобласцi — тут няма бюджэтнага субсiдзiравання паслуг водазабеспячэння i каналiзацыi насельнiцтву. Але на кошце сiтуацыя нiяк не адбiваецца. Сакрэт просты — гэта стала магчыма ў вынiку стварэння «манапалiста», спецыялiзаванай абласной арганiзацыi — унiтарнага прадпрыемства «Вiцебскаблводаканал». Паводле слоў галоўнага санiтарнага ўрача абласнога цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Уладзiмiра Сiнкевiча, менавiта «Вiцебскаблводаканал» — гарантыя таго, што якасць паслуг будзе знаходзiцца на параўнальна высокiм узроўнi, паколькi прасцей запатрабаваць адказнасць з аднаго пастаўшчыка вады, а не з мноства арганiзацый. А наконт таго, цi нармальная якасць вады, медык канстатаваў: менавiта цэнтралiзацыя кантролю за яе апрацоўкай i падачай — важны фактар, тут недахопы i праблемы з якасцю хутчэй выключэннi. За пару апошнiх гадоў вынiкi кантролю лабараторый сведчаць пра станоўчую дынамiку.
Галоўны «барометр» у ацэнцы працы камунальнiкаў — званкi на «гарачыя» лiнii. Наконт вады, скаргаў становiцца менш, i гэта пацвярджае правiльнасць выбранага курсу.
Аляксандр ПУКШАНСКI
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.