Вы тут

Новыя аб'екты ў дар: на Міншчыне адкрыліся аб’екты сацыяльнага, культурнага, вытворчага прызначэння


На Міншчыне напярэдадні святаў стала традыцыяй радаваць жыхароў новымі аб’ектамі сацыяльнага, культурнага, вытворчага прызначэння. Не абышліся без падарункаў Новы год і Каляды.


Супрацоўніцтва як сімвал бясконцасці

Фота Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень"

У «Вялікім камені» ўрачыста адкрылі Кітайска-Беларускі цэнтр камерцыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў. Гэта значная падзея, паколькі з 68 рэзідэнтаў індустрыяльнага парка, якія тут зарэгістраваны, 12 кампаній адносяцца менавіта да сферы навукі і інавацый. Новыя ўнікальныя распрацоўкі складаюць прыкладна 20%.

Будаўніцтва інавацыйнага цэнтра пачалося ў 2018 годзе за кошт сродкаў тэхніка-эканамічнай дапамогі Міністэрства камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пяціпавярховы будынак узведзены ў выглядзе геаметрычнай формы, якая нагадвае сімвал бясконцасці. Абодва бакі, як кітайскі, так і беларускі гэтым дэманструюць пастаяннае і перспектыўнае супрацоўніцтва ў галіне навукова-тэхнічных дасягненняў. Агульная плошча будынка больш за 18 тысяч квадратных метраў. Цокальны паверх прызначаны для абслугоўвання супрацоўнікаў. Тут знаходзяцца банкетная, спартыўная залы, сталовая, кафэ, бар. На першым паверсе размесцяцца лічбавы макет індустрыяльнага парка, выстаўка высокатэхналагічнай прадукцыі, цэнтр абслугоўвання інкубацыі. На другім і трэцім паверхах будуць навукова-даследчыя лабараторыі, цэнтр прамежкавых вынікаў і дробнасерыйнай вытворчасці. На трэцім — інкубацыйная зона, лекцыйная зала, зоны каворкінга і адпачынку, канферэнц-зала і іншае.

Другое жыццё аўтавакзала

Фота з сайта раённай газеты "Прамень"

А жыхары Стаўбцоўскага раёна атрымалі ў падарунак аўтавакзал, які адкрыўся пасля рэстаўрацыі. Будынак змяніўся да непазнавальнасці, заззяў новымі фарбамі. Тут заменены дзверы, вокны, устаноўлена сучаснае лічбавае табло з раскладам руху аўтобусаў. Тэрыторыю вакол выклалі тратуарнай пліткай, уладкавалі паркоўку для веласіпедаў, вежу з гадзіннікам, абнавілі залу чакання. Новы фармат аўтавакзала паспрыяе камфорту і ўтульнасці для пасажыраў, а таксама палепшыць якасць перавозак. 

Дарэчы, добраўпарадкаванне прывакзальнай плошчы працягнецца. У 2022 годзе Стоўбцы прымуць абласныя «Дажынкі». Кіраўніцтва і ўсе службы рыхтуюцца, каб належна сустрэць удзельнікаў свята. Вакзал звычайна называюць варотамі горада і ад першага ўражання прыезджых залежыць далейшае меркаванне аб населеным пункце.
Старая аўтастанцыя была пабудавана ў 60-я гады мінулага стагоддзя і, вядома, не адпавядала сучасным патрабаванням. Дарэчы, гэта чацвёрты аб’ект, які ўведзены ў эксплуатацыю сёлета, пасля новага завода па перапрацоўцы бульбы, кацельні на мясцовых відах паліва, 60-кватэрнага дома для маладых сем’яў.

Не толькі купіць, але і адпачыць 

Фота з інфармацыйнага партала borovljany.by

Задаволеныя і жыхары Бараўлян. Тут расчыніў дзверы новы шматфункцыянальны гандлёвы цэнтр. Месца для яго будаўніцтва выбрана невыпадкова: побач знаходзіцца раён індывідуальнай забудовы, дзе няма буйных крам. Тутэйшым насельнікам даводзілася ехаць за пакупкамі ў цэнтр мястэчка або ў сталіцу. Сюды могуць заскочыць і вадзіцелі, якія едуць па трасе М3 Мінск — Віцебск. Для гэтага прадугледжаны зручны з’езд з аўтадарогі.

Варта сказаць, што аб’ект найлепшым чынам упісаўся ў агульную забудову мікрараёна. Забудоўшчыкі шмат папрацавалі над інфраструктурай, добраўпарадкаваннем дарог, тратуараў, устанавілі святлафор. У будынку прадуманы таксама і ўнутраны інтэр’ер і аздабленне, дзе шкло і метал арганічна спалучаюцца з колеравымі рашэннямі і нагадваюць цёплую хатнюю абстаноўку. Важна і тое, што ў гандлёвым комплексе будзе створана 200 рабочых месцаў. 

Тут можна будзе не толькі набыць усё неабходнае, але і паесці, паколькі частка плошчы будзе адведзена для пунктаў грамадскага харчавання. У гандлёвы комплекс можна будзе прыйсці ўсёй сям’ёй, з дзецьмі, для якіх прадугледжана гульнявая зона і зона адпачынку. 

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

«Больш сталі хварэць маладыя людзі, цяжарныя і дзеці».

Грамадства

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, якія з гэтага навучальнага года з'явіліся ў школах краіны, — значная дапамога педагагічнаму кал

Эканоміка

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Дарэчы, частку гэтай прадукцыі накіруем на экспарт, у прыватнасці журавіны.

Грамадства

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Пад натхненнем чырвонага кастрычніка мы вырашылі адправіцца на пошукі цікавых месцаў і містычных гісторый.