Вы тут

Маскарад на караблі, якому не страшны айсберг


У час зімовых святаў Вялікі тэатр Беларусі запрашае наведаць музычны маскарад. У выкананні зорак тэатру гучаць знакамітыя хіты, пачынаючы з «Айсберга» Алы Пугачовай і сканчваючы «Let it snow» Фрэнка Сінатры.


Эстэтычна «Навагодні маскарад» нагадвае пачатак ХХ стагоддзя ў Галівудзе: бліскучыя жаночыя ўборы, свецкія размовы і чуткі, пер’е, шампанскае і мігатлівыя агні. Адным словам, усё тое, што асацыюецца з Новым годам. Рэжысёр музычнага прадстаўлення Галіна Галкоўская вырашыла ператварыць сцэну ў вялікі турыстычны карабель, на якім сабраліся таленавітыя госці. Чымсьці гэта нагадвае «Тытанік», але толькі візуальна, сюжэт жа супрацьлеглы трагічна вядомаму: хоць айсберг з’яўляецца (у вядомай песні), карабель прадстаўлення ў мільгаценні агнёў і бляску аркестровай медзі паспяхова даплывае да фіналу.

Дарэчы, асобна хочацца падзякваць аркестру і галоўнаму дырыжору Алегу Лісуну. Без іх працы стварыць зімнюю казку на сцэне не атрымалася б.

Вялікі тэатр Беларусі знакаміты сваімі маштабнымі класічнымі пастаноўкамі. Але «Навагодні маскарад» — дзея, лёгкая ва ўспрыманні. Наведаць святочны канцэрт можна разам з дзецьмі: рознакаляровыя касцюмы і запамінальныя мелодыі не дадуць засумаваць.

Таму выснова такая: калі ў вас няма святочнага настрою, прыходзьце на «Навагодні маскарад». Нават калі прадстаўленне не падасца вам цікавым, то казачны інтэр’ер Вялікага тэатра не пакіне абыякавым.

Канцэрт-сюрпрыз будзе паказвацца 2 і 5 студзеня. Квіткі на музычнае прадстаўленне можна набыць у тэатральных касах Мінска.

Арына Карповіч

Фота Яна Хведчына

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.