Вы тут

У Полацкай дзяржаўнай гімназіі ажыццяўляецца набор у Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк


 Адбор на другую змену ад Віцебскай вобласці для навучання ў сталічным Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку ажыццяўляецца ў Полацкай дзяржаўнай гімназіі № 2 з ліку навучэнцаў IX-XI класаў устаноў адукацыі, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Віцебскага аблвыканкама.


Другая змена пройдзе 1–24 сакавіка — па адукацыйных напрамках «Ваенная робататэхніка», «Пратаціпіраванне», «Зялёная хімія».

Пасля on-line рэгістрацыі конкурс праводзіцца ў тры этапы:

  • ацэнка праекту, прадстаўленага патэнцыйным удзельнікам на разгляд экспертнага савета;
  • тэсціраванне;
  • сумоўе.

Першая адукацыйная змена ў дзіцячым тэхнапарку пройдзе з 31 студзеня па 23 лютага ў напрамках: «Зялёная хімія», «Інфармацыйныя і камп’ютарныя тэхналогіі», «Робататэхніка».

У перыяд знаходжання ў тэхнапарку будуць створаны ўмовы для асваення падлеткамі зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі на падставе індывідуальнага вучэбнага плана.

Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта (№ 145 ад 12 красавіка 2019 г.). Гэта якасна новая ўстанова адукацыі, накіраваная на выхаванне нацыянальнай інтэлектуальнай эліты. Яго галоўная мэта — рэалізацыя адукацыйных праграм, праграм дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі, накіраваных на выяўленне і развіццё ў навучэнцаў здольнасцей да навукова-даследчай работы, вынаходніцтва і рацыяналізатарства. Для адораных навучэнцаў у адным месцы будуць створаны ўмовы для вучобы, атрымання тэхнічных інавацыйных навыкаў, пражывання і спартыўна-культурнага адпачынку.

 Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: kudapostupat.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.