Вы тут

У Ганцавіцкім раёне ўшаноўваюць памяць трэнера-цяжкаатлета Івана Лагвіновіча


У нашай Малькавіцкай бібліятэцы-музеі працуе экспазіцыя памяці ўраджэнца вёскі Івана Пятровіча Лагвіновіча, трэнера, які падрыхтаваў больш за 30 майстроў спорту па цяжкай атлетыцы, у тым ліку і алімпійскага чэмпіёна.


Неяк мне пашчасціла пабываць у хаце, дзе нарадзіўся Іван Пятровіч, дзе планаваў стварыць музей роду Лагвіновічаў. На жаль, не ўсё ён паспеў зрабіць, але...

У сваіх бацькоў ён быў адным з 11 дзяцей. Не дзіва, што сям'я жыла вельмі бедна. Але ж бацькі — Пятро Майсеевіч і Ганна Міхайлаўна — адправілі 16-гадовага Івана вучыцца.

У Жыровіцкім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі ён усур'ёз захапіўся цяжкай атлетыкай і, як сам казаў, дасягнуў бы поспехаў, калі б...

На харчаванне бацькі маглі выдзеліць яму ўсяго 10 рублёў у месяц. На гэтыя грошы цяжка было пражыць нават не штурхаючы штангу. Як вынік — хворае сэрца.

Аднак развітвацца са спортам Іван не хацеў: вырашыў, што будзе трэнерам. І ўжо студэнтам інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі, не маючы спецыяльнай адукацыі, стаў вучыць, трэніраваць іншых.

Тады на спаборніцтвах ён і заўважыў Леаніда Тараненку. Дзякуючы гэтай лёсавызначальнай сустрэчы настаўнік стаў заслужаным трэнерам БССР, а затым і СССР, а Леанід — алімпійскім чэмпіёнам, сусветны рэкорд якога (266 кг у штуршку) ніхто не паўтарыў да сёння.

Іван Лагвіновіч лічыў, што лёс «падарыў» яму Тараненку. Леанід жа сцвярджаў, што ўсё наадварот, што Іван Пятровіч — унікальны чалавек і спецыяліст у цяжкай атлетыцы (хоць наогул ён — інжынер-механік, кандыдат тэхнічных навук, толькі на шостым дзясятку паступіў у Мінскі інстытут фізічнай культуры).

...Яго многія лічылі дзіваком, а ён марыў і тварыў — не толькі ў спорце. Адпрацаваўшы амаль
50 гадоў у Навукова-даследчым інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, ён распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць 34 найменні абсталявання, атрымаў 12 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.

...Вось такі чалавек нарадзіўся ў невялічкай палескай вёсачцы, дзе Івана Лагвіновіча памятаюць і будуць помніць заўсёды. Доказам таму — экспазіцыя ў бібліятэцы-музеі са шматлікімі фотаздымкамі і дакументальнымі матэрыяламі.

Таццяна Маляўка, Ганцавіцкі раён

Прэв’ю: sb.by

Загаловак у газеце: «Яго шмат хто лічыў дзіваком»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Які хлеб любяць у Беларусі?

Які хлеб любяць у Беларусі?

У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.

Грамадства

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.

Культура

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.

Грамадства

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.