Вы тут

Прайшла Міжнародная спецыялізаваная выстаўка-форум «ECOLOGY EXPO-2021»


Выстаўка выклікала цікавасць не толькі ў дэлегатаў форуму, але і ў кіраўнікоў розных прадпрыемстваў, гараджан. Як паведаміла Алена МЕЛЯШКОВА, намеснік начальніка ўпраўлення аналітычнай работы, навукі і інфармацыі Мінпрыроды, электронную рэгістрацыю на выстаўку прайшлі 1620 чалавек, а наведалі больш за тры тысячы гасцей.


У прыярытэце — абыходжанне з адходамі

Было прадстаўлена шмат прадпрыемстваў, якія займаюцца зборам і ўтылізацыяй адходаў. Сярод іх — КУП «Комплекс па перапрацоўцы і захаванні таксічных прамысловых адходаў Гомельскай вобласці».

Польская кансалтынгавая і інжынірынгавая кампанія Geocoma спецыялізуецца на паслугах, накіраваных на ахову навакольнага асяроддзя ад небяспечных адходаў.
У яе арсенале — ачыстка зямлі і грунтавых вод ад небяспечных рэчываў, якія могуць пагражаць здароўю чалавека і наваколлю. Прычым спецыялісты могуць выконваць работы як на месцы забруджвання, так і арганізаваць транспарціроўку шкодных рэчываў для далейшай утылізацыі за межамі нашай краіны.

Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод вядомы не толькі профільнай работай, але і тым, што тут дзейнічае ўчастак па ўтрыманні бяздомных кошак ды сабак, аказваюцца ветэрынарныя паслугі.

Стэнд сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства па абыходжанні з адходамі REMONDІS карыстаўся папулярнасцю, бо тут дэманстравалі кантэйнер для збору пратэрмінаваных лекаў. Мінчане актыўна цікавіліся, дзе такія ўстаноўлены. Цяпер ужо ў многіх сталічных паліклініках.

У нас нямала прадпрыемстваў, тэхналогіі і прадукцыя якіх служаць ахове навакольнага асяроддзя. Толькі з Віцебска прыехалі два прадпрыемствы, якія выпускаюць рознае абсталяванне для ачысткі вады: УП «Палімерканструкцыя» — завод водаачышчальнага абсталявання і СТАА «Фортэкс — водныя тэхналогіі».

Кіраўнікі прадпрыемстваў не абыходзілі ўвагай стэнд цэнтра міжнародных эканамічных праектаў, сертыфікацыі і аўдыту «Экалогіяінвест», які мае вялікі досвед па ўкараненні і сертыфікацыі сістэм менеджменту навакольнага асяроддзя.

Найлепшы вопыт

Некаторыя прадпрыемствы дзяліліся сваімі напрацоўкамі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, сярод іх — ААТ «Мазырскі НПЗ». Тут кантроль за экалагічным станам —
адзін з прыярытэтных напрамкаў вытворчай дзейнасці. На заводзе больш за 15 гадоў паспяхова функцыянуе сістэма кіравання навакольным асяроддзем. Яна адпавядае патрабаванням стандарту ІSO 14001-2015. Сярод прыродаахоўных мерапрыемстваў на Мазырскім НПЗ заслугоўвае ўвагі будаўніцтва ўстаноўкі вытворчасці серы «Сера-1». Гэтае абсталяванне вырашае задачу ўтылізацыі серавадароду пры адначасовым зніжэнні выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасферу. Увесь утылізаваны серавадарод пераўтвараецца ў сыравіну, якая паступае на Гомельскі хімічны завод і выкарыстоўваецца там для вытворчасці таварнай прадукцыі. І гэта не адзіны прыклад уключэння адходаў вытворчасці ў другаснае выкарыстанне. Адходы, якія ўтрымліваюць нафту, і будаўнічыя адходы перапрацоўваюцца на ўласных аб'ектах, астатнія другасныя матэрыяльныя рэсурсы перадаюцца ў спецыялізаваныя
арганізацыі для далейшага выкарыстання. З 2015 да 2020 года на Мазырскім НПЗ уведзены ў эксплуатацыю аўтаматызаваныя сістэмы кантролю на 10 крыніцах выкідаў. У найбліжэйшых планах прадпрыемства — устаноўка яшчэ 14 АСК. Такім чынам, каля 70 % ад агульнай колькасці выкідаў забруджвальных рэчываў будуць кантралявацца аўтаматычна.

Для зніжэння нагрузкі на раку Прыпяць на заводзе ўжываецца абаротнае водазабеспячэнне. Яно дазваляе паменшыць выкарыстанне свежай вады, якая здабываецца на берагавой помпавай станцыі завода. Гэтая ж
тэхналогія дазваляе скарачаць аб'ёмы сцёкавых вод, якія скідваюцца ў Прыпяць.

На заводзе пачата будаўніцтва ўстаноўкі ўтылізацыі сярніста-шчолачных сцёкаў для ачысткі хімічных забруджванняў сцёкавых вод перад паступленнем іх на ачышчальныя збудаванні завода. Прасцей кажучы, сярніста-шчолачныя сцёкавыя воды перад скідам іх на збудаванні механічнай і фізіка-хімічнай ачысткі будуць падвяргацца папярэдняй ачыстцы.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Фота Андрэя ФЕАКЦІСТАВА

Загаловак у газеце: ECOLOGY EXPO: сябе паказаць і абмяняцца вопытам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Скідкі, растэрміноўкі і шырокі асартымент

Грамадства

Ча­му зні­кае ва­да з кра­наў

Ча­му зні­кае ва­да з кра­наў

Спё­ка — час для эка­но­міі ці па­лі­ву ага­ро­даў?

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.