Вы тут

Дзень моладзі на «Славянскім базары ў Віцебску» сёлета будзе больш маштабны


Пра гэта паведаміў «Звяздзе» першы сакратар Віцебскага абкама БРСМ Уладзімір Бабічаў.


Сёлета дні моладзі арганізуюць у рамках афіцыйнай праграмы «базару» 16 і 17 ліпеня. Па-ранейшаму эпіцэнтрам падзей стане адна з самых вялікіх плошчаў Еўропы — Перамогі. Арганізатары свята правялі рэбрэндынг: цяпер гэта фэст творчасці «Запальвае моладзь».

Сярод афіцыйных падзей — канферэнцыя, прысвечаная дзейнасці Міжнароднага саюза грамадскіх арганізацый «Расійска-Беларускі саюз моладзі».

Шмат мерапрыемстваў будзе падчас фестывалю. У прыватнасці, сто маладых аматараў забегаў, якія першымі зарэгіструюцца да 16 ліпеня на афіцыйных старонках БРСМ у інтэрнэце, змогуць пазмагацца за галоўны прыз — веласіпед. Прабегчы трэба больш як шэсць кіламетраў.

Відовішчным стане арт-парад: хлопцы і дзяўчаты з усіх куткоў Беларусі, а таксама госці свята пройдуць па адной з галоўных вуліц Віцебска — Леніна. І на плошчы Перамогі правядуць конкурсы вакалістаў, харэаграфічных і арыгінальных жанраў (фокуснікі, барабаншчыцы, мажарэткі). Можна будзе сыграць у настольныя гульні, міні-футбол, баскетбол... Адбудуцца спаборніцтвы маладых гіравікоў на кубкі Саюзнай дзяржавы і старшыні аблвыканкама.

Упершыню маладзёжны фэст завершыцца феерверкам на плошчы Перамогі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Маладзёжны праект у новым фармаце

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.