Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Запечаныя кабачкі з тварожна-часночнай начынкай

Спатрэбіцца: кабачкі невялікія — 2 шт., тварог — 300 г, сыр цвёрды — 150 г, часнок — зубчык, пятрушка — пучок, соль і перац — на смак, алей.


Фота: pixabay.com

Кабачкі добра памыць, разрэзаць уздоўж напалам. З дапамогай чайнай лыжкі выскрабці насенне.

Часнок здрабніць. Пятрушку дробна пасекчы. Сыр надзерці на бурачнай тарцы. Тварог расцерці відэльцам або здрабніць у блэндары. Змяшаць палову сыру, тварог, часнок і пятрушку. Пасаліць і паперчыць. Напоўніць кабачкі начынкай.

Змясціць на змазаную алеем бляху, прысыпаць зверху сырам, які застаўся, і запякаць у разагрэтай да 180 °C духоўцы 30-40 хвілін.


Пірог з чарніцамі

Спатрэбіцца. Для цеста:  мука — 1,5 шклянкі, цукар — 1,5 шклянкі, разрыхляльнік — 1,5 ч. л., сметанковае масла — 100 г, яйка — 1 шт., ванілін — 1 г. 

Для начынкі: чарніцы — 4 шклянкі, густая смятана — 2 шклянкі, цукар — 0,5 шклянкі, яечныя жаўткі —  2 шт., ванілін — 1 г.

Для цеста ў місцы змяшайце муку, цукар, ванілін і разрыхляльнік. Дадайце масла, размешваючы рукамі да таго часу, пакуль сумесь не стане нагадваць буйныя крошкі. Дадайце яйка, хутка змяшайце. Выкладзіце цеста ў форму, размяркоўваючы па дне і зрабіўшы борцікі вышынёй у 2-3 см. Зверху высыпце чарніцы.

У іншай ёмістасці для начынкі калатоўкай узбіце смятану, цукар, яечныя жаўткі і ванілін да аднастайнай масы. Выліце на чарніцы.

Выпякайце 30—40 хвілін у папярэдне разагрэтай да 

190 °С духоўцы, пакуль верх злёгку не падрумяніцца. Дайце астыць, а затым даставайце з формы.


Малінавы квас

Квас — адзін з найлепшых танізавальных напояў, які паляпшае абмен рэчываў, умацоўвае імунітэт, узбагачае арганізм вітамінамі і мінераламі. Малінавы квас атрымліваецца прыгожага колеру, з насычаным смакам.

Спатрэбіцца: вада — 1,5 л, дрожджы сухія — 4 г, маліна свежая — 200 г, цукар — 100 г.

Пакласці падрыхтаваную маліну ў рондаль з вадой. Давесці да кіпення. Дадаць цукар. Змяшаць. Зняць з агню і пакінуць для настойвання пад накрыўкай на тры гадзіны.Пасля настойвання працадзіць адвар. Маліна за гэты час аддасць адвару ўсе карысныя рэчывы. Дадаць у адвар сухія дрожджы (тэмпература вадкасці не павінна перавышаць 38 °C).

Пакінуць для закісання ў цёплым месцы пад вечкам на 7-8 гадзін. За гэты час з'явіцца пенка.

Разліць квас у бутэлькі і адправіць у халадзільнік на 2-3 дні для даспявання. Калі магчыма, то лепш пакласці бутэлькі з квасам гарызантальна.

Падаваць квас халодным.


Дзіцячыя накаленнікі. Яны засцерагуць ад збівання каленак

Накаленнікі можна пашыць у хатніх умовах так якасна, што яны атрымаюцца нічым не горшыя за тыя, якія прадаюцца ў крамах.

Спатрэбіцца: шчыльная тканіна, якая ў той жа час добра цягнецца, штучная скура, фліс, гумка шырынёй не менш за 25 міліметраў.

Неабходна зняць тры меркі: абхват нагі вышэй і ніжэй калена і вышыню накаленніка. Дакладнасць зняцця мерак важная, для таго каб вырабы шчыльна сядзелі, не спадалі і не сціскалі каленны сустаў пры згінанні. Па гэтых мерках робіцца форма на 5 сантыметраў больш, чым вышыня накаленніка. Гэта неабходна для падшыўкі гумкі шырынёй 2,5 см зверху і знізу.

Для трываласці накаленніка выразаюцца скураныя дэталі памерам прыкладна 12 на 9 см. У форме скураных дэталяў можна праявіць творчасць: яны могуць быць круглыя, квадратныя, трохвугольныя або ў форме сэрцайкаў, функцыянальнасць ад гэтага не пацерпіць.

Спачатку падгінаем ніз на шырыню гумкі, яна ўкладваецца за падгіб і прашываецца трыкатажным швом, затым з добрага боку прышываюцца па перыметры латкі з флісу і скуры, аналагічным чынам мацуецца верхняя гумка, а затым робіцца вертыкальнае шво. Для гэтага тканіна злучаецца нахлёстам або з дапамогай унутранага шва.
Можна замест тканіны выкарыстаць падыходзячага памеру часткі якіх-небудзь непатрэбных трыкатажных вырабаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.