Вы тут

Мінчане змогуць будавацца з дзяржпадтрымкай і ў іншых гарадах краіны


Як вядома, самыя вялікія чэргі тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, знаходзяцца ў сталіцы нашай краіны. І вырашыць кватэрнае пытанне для ўсіх без выключэння гарадскіх чаргавікоў — праблема, уладзіць якую проста будаўніцтвам новага жылля, хутчэй за ўсё, не атрымаецца, але...


Цяпер рыхтуецца праект указа аб мерах па аказанні дзяржаўнай падтрымкі ў жыллёвым будаўніцтве. Прыняцце дакумента ў дадзены момант на стадыі завяршэння, паведаміў учора намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і жыллёвай палітыкі — начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Аўраменка.

«У нас ёсць два ўказы, якія рэгулююць пытанні дзяржаўнай падтрымкі ў жыллёвым будаўніцтве, — гэта ўказы № 13 і № 240. Плануюцца змяненні ў гэтыя ўказы, і цяпер адпаведны праект дакумента практычна зроблены. Напэўна, на гэтым тыдні міністр архітэктуры і будаўніцтва будзе з абмеркаваннем дадзенага дакумента ў Палаце прадстаўнікоў. Гэта значыць, праект указа практычна на стадыі завяршэння, і калі ён будзе канчаткова ўзгоднены, яго перададуць на падпісанне кіраўніку дзяржавы», — удакладніў Аляксандр Аўраменка.

Дык вось, па словах спікера, згаданы дакумент прадугледжвае магчымасць накіравання жыхароў Мінска, якія стаяць у чарзе тых, хто мае патрэбу, на будаўніцтва жылля ў іншыя, менш праблемныя гарады краіны. Больш за тое, будавацца ў іншых гарадах можна будзе з захаваннем чаргі (тэрміну пастаноўкі на ўлік), выдзяленнем субсідый і іншай дзяржпадтрымкай.

Раней намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак падчас сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі паведамляў, што праект указа аб мерах па аказанні дзяржаўнай падтрымкі прадугледжвае ўрэгуляванне праблемных пытанняў, выяўленых у працэсе практычнай рэалізацыі ўказаў, якія рэгламентуюць пытанні будаўніцтва або набыцця жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай. Паводле яго слоў, праект указа прадугледжвае комплексную карэкціроўку ўказаў № 13 і № 240 і накіраваны на дадатковую абарону інтарэсаў шматдзетных сем'яў, а таксама інтарэсаў членаў сем'яў крэдытаатрымальнікаў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.