Вы тут

У нядзелю нас ладна падмарозіць, а потым зноў цёпла


Калі ў чацвер у большасці краін Усходняй Еўропы надвор’е фарміравала цёплая частка скандынаўскага цыклону з амаль максімальнымі тэмпературамі верасня, то ўжо ў пятніцу праз нашу краіну пачынае прарывацца халодны атмасферны фронт. А да канца тыдня ладна пахаладае, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра пагідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У пятніцу ўдзень чакаецца воблачна з праясненнямі. Аднак прагназуецца моцны парывісты паўднёва-заходні вецер. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 8–14 цяпла.

На наступны дзень, у субботу, наша краіна будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў і прахалодных паветраных мас, якія ссоўваюцца з Балтыкі. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы нашай тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер парывісты, месцамі па паўднёвым захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 3 да 8 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 6–12 градусаў са знакам плюс.

Значна панізіцца тэмпературны рэжым у нядзелю. У гэты дзень надвор’е будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе паўночных шырот. Ужо з раніцы стане халадней. Аблокаў менш, і ападкі ў многіх рэгіёнах спыняцца, толькі ўначы па паўночным усходзе краіны, дзе адаб’ецца ўплыў атмасфернага фронту, пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Менавіта ў нядзелю сіноптыкі дзе-нідзе месцамі прагназуюць першы ў гэтым сезоне невялікі снег. Вецер паўночна-заходні ўмераны, уначы парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да плюс 3 градусаў. Удзень будзе 4–10 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у панядзелак і аўторак надвор’ем будзе кіраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску і халодная паветраная маса. У гэтыя два дні чакаецца пераменная воблачнасць і без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца туман. Вецер паўночны з пераходам на паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да 3 градусаў са знакам плюс. Удзень тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 5–7 градусаў да 10–12 цяпла.

На гэтым халодная порцыя для канца кастрычніка скончыцца. Ужо з сярэдзіны наступнага тыдня халоднае паветра пакіне нашу краіну і ўсталюецца ўмерана-цёплае надвор’е. Гэта будзе не зусім бабіна лета, але ўсё ж сонечнае надвор’е.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

Байцы 174-га стралковага палка загінулі пры вызваленні вёскі Шылін.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.