Вы тут

Першыя званкі зімы


З другога тыдня лістапада ў нашай краіне істотна пахаладала. Пару года не змяніць: вось і цяпер  маятнік надвор'я хіснуўся ў бок зімы. Больш за тое, тэмпературны фон за 9—10 лістапада апынуўся на 1—3 градусы ніжэй за норму. Менавіта ў гэты восеньскі час яны сталі першымі суткамі, калі сярэднясутачная тэмпература паветра была адмоўнай, аднак казаць аб устойлівым пераходзе сярэдняй тэмпературы паветра праз нуль градусаў у бок паніжэння пакуль заўчасна, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Досыць халодна будзе ў суботу. У гэты дзень чакаецца воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Месцамі па краіне будзе ўзнікаць туман, дзе-нідзе – слабы галалёд. Вецер у сярэдзіне дня прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра складзе ад плюс 2 градусаў да 9 цяпла.

А вось у нядзелю холад усё больш сур'ёзна пачне браць уладу над надвор'ем у свае рукі. У гэты дзень будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да плюс 4 градусаў. Удзень чакаецца ад нуля да 7 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня пахаладае яшчэ мацней. Начныя маразы стануць больш адчувальнымі, пры гэтым і дзённыя тэмпературы будуць станоўчымі не ўсюды. У наступны панядзелак будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі па краіне чакаецца туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 градуса да 8 марозу, удзень таксама будзе не "солодка" -- ад мінус 4 градусаў да 3 цяпла. Без ападкаў чакаецца і ў аўторак. У гэты дзень чакаюцца сапраўды холадна ўначы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 да 10 марозу, па ўсходзе – да мінус 12 градусаў. Удзень будзе ад мінус 3 да 4 градусаў цяпла.

Так, здаецца, рассталіся мы з цяплом да наступнай вясны.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.