Вы тут

Сенатар: Рэзкага росту цэн на сацыяльна значныя тавары не адзначаецца


На гэта член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Фелікс Яшкоў звярнуў увагу падчас маніторынгу коштаў на прадукты і лекі на Ельшчыне. 


Разам з прадстаўнікамі райвыканкама і раённага савета дэпутатаў парламентарый наведаў крамы і аптэкі райцэнтра. Як было адзначана, на асаблівым кантролі сенатара — цэны на крупы, мясныя вырабы, кансервы, малочныя прадукты і гародніну. Парушэнні парадку цэнаўтварэння падчас маніторынгу выяўлены не былі. Некаторыя тавары дадалі ў кошце нязначна, асобныя прадукты таннелі. 

— Адзначаны невялікі рост коштаў на мяса, але ён укладваецца ў дапушчальныя 0,2 %, устаноўленыя пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Мы ўсе жадаем, каб пры фарміраванні кошту ўлічваліся інтарэсы ўсіх — і вытворцаў, і арганізацый, што рэалізуюць прадукцыю, і галоўным чынам інтарэсы спажыўцоў, — падкрэсліў ў размове з журналістамі сенатар.

Па выніках маніторынгу коштаў на лекавыя прэпараты, адзначана, што цэнаўтварэнне на медыкаменты ў межах дапушчальных нормаў. 

У гутарцы з журналістамі Фелікс Яшкоў зазначыў, што маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары праводзіцца па даручэнні кіраўніка дзяржавы. Кантрольныя мерапрыемствы працягнуцца да канца года.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.