Вы тут

Праверка сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы працягнецца


Аб гэтым, падводзячы вынікі сумеснага беларуска-расійскага вучэння «Саюзная рашучасць — 2022», заявіў міністр абароны 
Віктар ХРЭНІН паведаміў, што, у адпаведнасці з рашэннем кіраўнікоў дзяржаў, Генеральныя штабы Узброеных Сіл Беларусі і Расіі выпрацавалі сумесныя далейшыя крокі, якія будуць увасоблены ў жыццё. Перш за ўсё, яны накіраваны на недапушчэнне вайны. 


— Складаная ваенна-палітычная абстаноўка складваецца вакол нашай дзяржавы, калі цэнтры ваеннай сілы сышліся ў бескампраміснай барацьбе, — адзначыў кіраўнік абароннага ведамства Беларусі. — Такім невялікім дзяржавам, як Рэспубліка Беларусь, не застаецца нічога іншага, як умацоўваць свае ваенна-палітычныя саюзы, чым мы цяпер і займаемся. Для нас Расійская Федэрацыя з’яўляецца асноўным і самым надзейным стратэгічным саюзнікам. Аналіз абстаноўкі паказвае аб правільнасці прынятых рашэнняў аб правядзенні як пазапланавых, так і планавых мерапрыемстваў, у тым ліку правядзення вучэння «Саюзная рашучасць — 2022». 

За фінальным розыгрышам практычнага эпізоду ваенных дзеянняў войск, які адбыўся на палігоне «Абуз-Лясноўскі» ў суботу, назіралі высокія госці, военачальнікі, 20 ваенных аташэ з 16 краін, а таксама звыш 120 беларускіх, расійскіх і замежных журналістаў. 

— Сумесная групоўка ваеннаслужачых паспяхова справілася з задачамі вучэння, — адзначыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр ВАЛЬФОВІЧ. — Мы сталі сведкамі зладжаных, упэўненых дзеянняў, дакладнага ўзаемадзеяння групоўкі войск Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, якія павінны забяспечваць задачы па ваеннай бяспецы Саюзнай дзяржавы. З пастаўленымі задачамі нашы ваеннаслужачыя справіліся. Гэта сведчыць аб навучанасці войск, зладжанасці дзеянняў, гэта значыць, што дзесяць дзён вучэння не прайшлі дарэмна. 

Як канстатаваў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый МЕЗЕНЦАЎ, у ходзе вучэння зноў пацверджана адзіная абаронная дактрына аб абароне заходніх рубяжоў Саюзнай дзяржавы. «Мы бачылі асаблівую зладжанасць, дух таварыства і ўзаемавыручкі, якія паказаў асабовы склад узброеных сіл Расіі і Беларусі, — падкрэсліў дзяржсакратар. — І прывязваць, і падвёрстваць гэтыя вучэнні да якога-небудзь адказу на ціск Захаду было б, напэўна, няправільна. У Расіі і Беларусі свая самастойная, незалежная, збалансаваная палітыка, якая пацвярджае ў тым ліку абаронны характар гэтых вучэнняў і абаронны характар нашай Ваеннай дактрыны».

Самыя важныя і галоўныя вынікі гэтага вучэння, па словах міністра абароны Беларусі, у тым, што мы прадэманстравалі ўсяму свету, што гатовы абараняць, можам выконваць задачы хутка, дакладна, зладжана і ва ўстаноўленыя тэрміны. «Аб гэтым сведчыць сама падрыхтоўка дадзенага вучэння пасля прыняцця рашэння нашым Прэзідэнтам, — акцэнтаваў увагу генерал-лейтэнант. — У самыя кароткія тэрміны намі была вызначана задума. Штаб кіраўніцтва ў ходзе вучэння (і ў гэтым была яго асаблівасць) стварыў складаную абстаноўку. Войскі практычна працавалі з колаў, не ведаючы, якія будуць задачы і хто іх будзе вырашаць. Выкарыстоўваліся ўсе магчымыя формы і спосабы ваеннай дзеянняў. Мы іх прадэманстравалі ў выглядзе тактычных эпізодаў. На высокім узроўні ацэнена работа, якой многія не бачылі — работа нашых органаў кіравання: зладжана, дакладна, канкрэтна — так, як павінна быць. Таксама гэтым вучэннем мы прадэманстравалі трываласць нашых саюзніцкіх адносін з нашых асноўным стратэгічным саюзнікам — Расійскай Федэрацыяй». 

Нягледзячы на тое, што вучэнне завяршылася, Віктар Хрэнін заўважыў, што абстаноўка на заходніх межах з Рэспублікай Беларусь застаецца вельмі цяжка прагназуемай. «Гэтае вучэнне таксама „агаліла“ тыя нядобрыя задумы, якія ёсць у нашых апанентаў, — падкрэсліў военачальнік. — Іх схаваная цынічнасць бачная, яна на паверхні ўсёй сусветнай грамадскасці. Пад выглядам быццам бы пагрозы нашага вучэння ідзе „накачванне“ еўрапейскіх краін, канкрэтна нашых суседзяў, шматлікімі сістэмамі ўзбраення. Мы сёння бачым, што прыбываюць групоўкі войск Злучаных Штатаў у складзе 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі. Нам кажуць, што яна не такая ўжо і бояздольная. Напэўна, кіраўнікі наўмысна заніжаюць магчымасці сваіх войск. Аднак мы бачым, што яны прыбылі і з баявымі верталётамі, і з браніраванымі машынамі і ўвогуле дэсантнікі ніколі не могуць быць дрэнна падрыхтаванымі». 

Міністр абароны паведаміў, што сёння іх групоўка войск, авіяцыі значна павялічылася ў параўнанні з той колькасцю лятальных апаратаў, якія былі да пачатка вучэння. «На тэрыторыю Польшчы са Злучаных Штатаў перамясціліся самалёты F-35, F-15, F-16, стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі B-52, — расказаў Віктар Хрэнін. — Нам кажуць, што гэта ўсё для абароны, але мы добра разумеем, што нам проста нахабна хлусяць. Нам кажуць, што ў Літве няма танкавага батальёна Злучаных Штатаў, а ён там ёсць. Мы бачым, як удасканальваецца інфраструктура, як ужо падрыхтаваны больш чым пяць аэрадромаў, як ствараецца ваенная лагістыка, базы, арсеналы, удасканальваюцца сістэмы кіравання. Гэта нішто іншае як папярэдняя падрыхтоўка да ваенных дзеянняў. Нас гэта не можа не хваляваць, таму мы вымушаны адэкватна рэагаваць, у тым ліку, правёўшы гэтае вучэнне, мы яшчэ раз паказваем — нам ёсць чым адказаць. І на тыя планы, якія выношваюцца ў калідорах заходніх партнёраў, аб магчымасці гарачай вайны, якія шукаюць нашы вузкія месцы, праблемы, у нас ёсць дакладны адказ — вузкія месцы надзейна прыкрытыя і нам ёсць чым адказаць». 

Звярнуў увагу кіраўнік абароннага ведамства і на абвастрэнне абстаноўкі ва Украіне, назваўшы тое, што там адбываецца, істэрыяй і нагнятаннем калектыўным Захадам на чале са Злучанымі Штатамі, якія цынічна падштурхоўваюць да вайны паміж Украінай і Расіяй.

«Думаю, што сёння і ваенна-палітычнае кіраўніцтва Украіны бачыць усё цынічнасць Захаду, — перакананы міністр абароны. — Ім на працягу васьмі гадоў расказвалі адно, а робяць іншае. Ёсць імкненне наладзіць дыялог. Мы гатовыя да дыялогу з нашым паўднёвым суседам і будзем яго праводзіць. Калі нам нехта працягвае руку, мы не б’ём па ёй, а таксама яе працягваем». 

Вераніка КАНЮТА

Фота Ваяр

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.