Вы тут

Што апрануць у новым навучальным годзе беларускія школьнікі


Сёлета для школьнікаў створана каля 800 тысяч розных вырабаў (шыйныя і трыкатажныя, спартыўная форма). 70 % асартыменту ў гэтым годзе абноўлена. У крамах прадстаўлена больш за 400 мадэляў школьнага асартыменту, у прыватнасці звыш 130 мадэляў абутку і больш за сотню скурана-галантарэйных і пісьмовых прылад. Камплект адзення дзелавога стылю каштуе 70—450 рублёў, а аптымальны набор пісьмовых і канцылярскіх прылад — ад 35—40 рублёў, паведамілі спецыялісты.


Чорны, сіні, шэры, клетка

Адзенне дзелавога стылю — так правільна называць школьную форму, мяркуюць спецыялісты, — важны кірунак вытворчасці для прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. Шыць уборы да школьнага сезона пачынаюць яшчэ ў снежні, каб летам яны з'явіліся ў продажы.

— Сёлета непрадказальны ажыятаж са жніўня ў гандлі, чаго раней ніколі не было, але мы гатовыя рэагаваць і дастаўляць тавары, якіх не хапае. Акрамя таго, мы цяпер арыентуем вытворчасць на выраб менавіта тавараў для школьнікаў, — адзначыла Наталля МУРАШКА, намеснік старшыні канцэрна «Беллегпрам». — У найбуйнейшых сталічных крамах у дапамогу прадаўцам працуюць кансультанты, каб дапамагчы бацькам сарыентавацца. А ў кнігі неабходнасці афармляем заявы ад бацькоў, каб забяспечыць дзіця патрэбным памерам пэўнай мадэлі.

Згодна з вынікамі анлайн-апытання, змешчанага на сайце Мінадукацыі, у якім узялі ўдзел больш як 123 тысячы чалавек, аптымальны варыянт адзення для дзяўчынак — штаны, блузка, спадніца. Для хлопчыкаў — кашуля, штаны, джэмпер. У прыярытэце чорны, сіні і шэры колеры, а таксама тканіна ў клетку.

Надбаўкі і скідкі

Пашыраны продаж школьных тавараў пачаўся яшчэ з 15 ліпеня. У Беларусі арганізавана больш за 400 школьных кірмашоў. З дапамогай «Белкаапсаюза» максімальна наладжаны гандаль і ў аддаленых мястэчках краіны. У крамах аформлены куточкі школьніка і куточкі першакласніка, паведаміла Наталля Мельнікава, начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю:

— Зроблена тэматычнае афармленне гандлёвых залаў і вітрын, каб інфармаваць пакупнікоў. Змешчаны шыльды і ўказальнікі. На сайтах гандлёвых аб'ектаў змяшчаецца інфармацыя пра наяўнасць тавараў да школы, а школьную форму можна набыць у тым ліку і праз інтэрнэт-крамы.

Надбаўкі на новы школьны асартымент складаюць не больш за 35 %, на тавары мінулага года — ад 0 % да 20 %, а некаторыя тавары былых гадоў можна сустрэць 70-працэнтныя скідкі. Арганізоўваюцца таксама скідкі выхаднога дня, шчодрая пятніца, вечар выхадных пакупак, прапаноўваюцца растэрміноўкі продаж па крэдытных картках. Асобныя прадпрыемствы даюць шматдзетным і сем'ям, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, 10—15-працэнтныя зніжкі на тавары, дадала спецыяліст.

Абавязковая эмблема школы на адзенні

Ірына Булаўкіна, галоўны спецыяліст Упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі нагадала, што адзенне дзелавога стылю паэтапна ўводзілася ва ўстановах адукацыі з 2006-2007 года:

— Галоўную ролю ў вызначэнні знешняга выгляду навучэнца іграе савет адукацыі, у склад якога ўваходзяць бацькі, настаўнікі і вучні. Яны маюць права выбраць колер, мадэль і якасць тканіны, з якой вырабляецца адзенне. З 1 верасня ў Беларусі Мінадукацыяй уводзяцца адзіныя элементы адзення для вучняў з размяшчэннем на ёй эмблемы ўстановы адукацыі.

Увядзенне такіх адзіных элементаў — не новая тэма, падкрэсліла спецыяліст. З 2015 да 2017 года па ініцыятыве канцэрна «Беллегпрам» рэалізоўваўся пілотны праект «Школа будучыні», у межах якога асобныя ўстановы адукацыі выбралі ўвядзенне адзіных элементаў школьнага адзення. Летась каля 16 % школ выкарыстоўвалі іх у адзенні дзелавога стылю.

Сёлета ўстановы адукацыі вызначыліся з адзінымі элементамі школьнага стылю. Гэта камізэлька, пінжак і гальштук.

Ірына СІДАРОК

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.