Вы тут

Каляровая разметка і новыя знакі


Дзеля бяспечнага пачатку школьнага сезона на сталічных вуліцах, якія прымыкаюць да ўстаноў адукацыі, дарожнікі стварылі 380 надпісаў «ШКОЛА» і абазначылі 950 пешаходных пераходаў непадалёк ад навучальных устаноў. А для дадатковай увагі кіроўцаў над праезнай часткай паблізу ад пешаходных пераходаў размясцілі дадатковыя дарожныя знакі «пешаходны пераход», якія маюць жоўты беражок з выкарыстаннем плёнкі на алмазнай аснове.


Першыя два тыдні — самыя складаныя

Да зімовай эксплуатацыі дарог рэспубліканскага значэння дарожнікі пачынаюць рыхтаваць яшчэ летам, а першы кантроль за выкананымі работамі адбываецца 9 верасня. Асноўная задача — падрыхтаваць вытворчую базу, тэхніку і супрацьгалалёдныя матэрыялы ў колькасці, неабходнай для таго, каб пачаць сезон без праблем. Для кіроўцаў і дарожнікаў самыя галоўныя — першыя пару тыдняў, калі пачынаюцца зімовыя ападкі і тэмпература становіцца ніжэй за нуль, заўважыў Сяргей ЛЯВОНЧЫК, начальнік упраўлення развіцця аўтамабільных дарог галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый:

— За гэты час кіроўцам неабходна перабудаваць свае паводзіны на дарозе і стыль ваджэння, а дарожнікам — прыняць прэвентыўныя меры, каб не дапусціць на дарогах слізгаты і галалёдзіцы.

Штогод на дарогі для зручнасці кіроўцаў і пешаходаў наносіцца разметка. Сёлета з запланаваных 350 тысяч м2 разметкі нанесена ўжо больш як 300 тысяч. Тыя 15 %, што засталіся, «дамалююць» пасля выканання работ па бягучай замене асфальтабетоннага пакрыцця і работ па тэхналогіі «слары-сіл», то-бок нанясення ахоўных слаёў, падзяліўся Вячаслаў САВІЧ, дырэктар Спецыялізаванага мантажна-эксплуатацыйнага прадпрыемства Мінгарвыканкама:

— Падчас работ па тэхналогіі «слары-сіл» выкарыстоўваюцца сучасныя матэрыялы: гарачы пластык і пластыкі халоднага нанясення, асноўныя перавагі якіх — добрая бачнасць, высокая зносастойкасць, эканамічнасць нанясення і ўстойлівасць да рэагентаў.

Чырвоны — для эстэтыкі, зялёны — для ўвагі

Для паляпшэння эстэтычнага выгляду праспектаў і вуліц сталіцы на накіравальных астраўках па праспекце Незалежнасці, вуліцах Прытыцкага, Кальварыйская, Якуба Коласа, Лагойскі тракт, транспартнай развязцы па праспекце Дзяржынскага нанесена разметка ў выглядзе пластыкаў і эмаляў чырвонага колеру.

А каб прыцягнуць увагу кіроўцаў і веласіпедыстаў — у месцах, дзе абазначаны велапераезды, разметка зроблена з дапамогай пластыкаў і эмаляў зялёнага колеру. Для папярэджання кіроўцы аб небяспецы пры развароце ў месцах размяшчэння трамвайных пуцей дарожнікі нанеслі надпісы «ТРАМВАЙ» са стрэлкай кірунку размяшчэння пуцей — на праспекце Машэрава, Лагойскім і Старавіленскім трактах, вуліцы Якуба Коласа.

Чакаецца, што налета вытворцы матэрыялаў для дарожнай разметкі зробяць яе больш бяспечнай у тым ліку і для матацыклістаў — колы іх транспартных сродкаў пакуль што слізгаюць па ёй падчас і пасля дажджу.

Акрамя таго, транспартнікі працягваюць работу па стварэнні безбар'ернага асяроддзя, эвалюцыяніраванні веласіпеднай структуры з пашырэннем гэтай сеткі і пошуку новых месцаў для арганізацыі руху веласіпедыстаў.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.