Вы тут

Памяць палескай зямлі. Дзённік экспедыцыі «Дарога да святыняў»


У Жыткавіцкім раёне пра маючую адбыцца экспедыцыю «Дарога да Святыняў» ведалі і з цікавасцю чакалі яе прыбыццё. Галоўнае месца сустрэчы было прызначана каля аграгарадка на ўяздным знаку якога значылася імя населенага пункта Ленін. Так гэту вёску назвалі шмат стагоддзяў таму відаць па прозвішчу тагачасных уладальнікаў. Імя населенага пункта і сёння застаецца тым жа, гістарычным у любым сэнсе.


Пра гістарычнае мінулае гэтага края нагадаў удзельнік экспедыцыі член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Сцяпан Лаўшук, якога землякі-палешукі віталі хлебам-соллю. Тут жа ўсіх прыбыўшых у аграгарадок запрасілі прайсці пад разгорнутымі над галавой ручнікамі — такі мясцовы звычай — пажаданне гасцям здароўя ды поспехаў.

Галоўнай мэтай наведвання гэтых мясцін было ўшанаванне памяці шматлікіх ахвяр вайны. Адбыліся мітынг рэквіем і памінальнае набажэнства каля манумента «Смутак маці».
Удзельнікі экспедыцыі сустрэліся з жыхарамі ў розных установах раёна.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

 Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

«Дзядзька Васіль загінуў, ты павінен працягнуць яго справу. Ты добра вучышся, павінен стаць доктарам».

Грамадства

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

«Ёсць і імпартныя, іспанскія — яны па-ранейшаму ў раёне 70 рублёў за кіло, 30 рублёў — кантэйнер».

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.