Вы тут

Надвор'е: У сярэдзіне лістапада днём да 13 цяпла, ды і ноччу з плюсам


Здавалася б, апошні месяц восені павінен сігналізаваць аб блізкай зіме. У былыя гады ў гэты час тэмпература паветра ўсё часцей становіцца адмоўнай, а ападкі выпадаюць у выглядзе снегу і мокрага снегу. Цяперашні лістапад прыняў эстафету ў цёплага кастрычніка і працягвае сваё шэсце не менш цёплым і сырым надвор'ем. Сярэдняя тэмпература паветра за першыя 7 дзён месяца на большай частцы тэрыторыі краіны вышэйшая за норму. Як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, на гэтым тыдні ў нашай краіне працягне захоўвацца не па сезоне цёплае надвор'е з тэмпературным фонам, які пераважна на 3—5 градусаў вышэйшы за кліматычную норму, пры гэтым ападкаў чакаецца няшмат і размяркоўвацца па тэрыторыі краіны яны будуць нераўнамерна.


Фота: pixabay.com

А ў сераду днём будзе пераважна без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра складзе ад плюс 8 да 13 градусаў цяпла.

Дажджы «прачнуцца» ў чацвер. У гэтыя суткі ноччу па поўначы, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. Месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 2 да плюс 7 градусаў, а ўдзень — ад плюс 6 да плюс 13 градусаў.

У пятніцу, у светлы час сутак, зноў будзе суха. Праўда, у гэты дзень ноччу і раніцай у многіх раёнах краіны прагназуюцца дажджы. А вось днём пераважна без ападкаў. Месцамі слабы туман. Уначы тэмпература паветра не перавысіць плюс 3—8 градусаў. Днём чакаецца плюс 7—12 градусаў са знакам плюс.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2—9 градусаў, удзень — 7—13 цяпла.

Між іншым, сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за кастрычнік 2022 года склала плюс 8,9 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 2,1 градуса. Па ўсёй тэрыторыі краіны адзначалася станоўчая анамалія тэмпературы паветра, змянялася ў асноўным у межах ад 1 да 3 градусаў у напрамку з паўночнага ўсходу і ўсходу на захад. Сярэдняя тэмпература першай дэкады была блізкая да нормы, другая і трэцяя дэкады былі цёплымі са станоўчай анамаліяй, роўнай 1,7 і 4,2 градуса адпаведна. Тэмпература паветра днём на працягу месяца ў асноўным складала плюс 7—20 градусаў. Тэмпература паветра ўначы на працягу месяца знаходзілася ў асноўным у межах плюс 1—12 градусаў. У самыя халодныя ночы тэмпература паветра месцамі апускалася да адмоўных значэнняў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.