Вы тут

Уначы ўжо мінус, а днём — мокры снег


Да канца тыдня ў Беларусі будзе ўтрымлівацца не па сезоне цёплае надвор'е з тэмпературным фонам у асноўным на 2—7 градусаў вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні. Але ўжо ў пачатку новага працоўнага тыдня пагодны маятнік хіснецца ў бок зімы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pexels.com

Сіноптыкі абяцаюць, што ўжо ў суботу пачне ўзмацняцца вецер, а ў нядзелю ён памяняе свой напрамак з Паўднёва-Заходняга на паўночны і тым самым дасць магчымасць халоднага паветра паўночных шырот пракрасціся на тэрыторыю нашай краіны. А пакуль...

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 8 да плюс 13 градусаў.

У суботу да нас завітае спакойная сонечная восень, калі чакаецца пераважна без ападкаў. Толькі месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Днём месцамі па паўночным усходзе будзе ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3—9 градусаў, а днём — плюс 8—13 градусаў.

Таксама адносна ласкавае надвор'е чакае нас і ў нядзелю. На працягу сутак будзе пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны па паўднёвым захадзе згусціцца слабы туман. Ноччу чакаецца плюс 3—10 градусаў, днём — 7—13 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня пахаладае. У панядзелак будзе пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла. Удзень чакаецца да плюс 3—10 градусаў.

У аўторак таксама пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у паўночных раёнах магчымы невялікія ападкі, у асноўным дождж. Месцамі згусціцца туман. Уначы тэмпература паветра складзе мінус 3 — плюс 4 градусы. Днём будзе вагацца ад плюс 1 градуса па ўсходзе да плюс 10 градусаў па захадзе краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.