Таксіст ў Мінску вярнуў грошы ашуканай тэлефоннымі аферыстамі пенсіянерцы, паведамілі БелТА ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
У Мінску 21-гадовы кіроўца таксі атрымаў заказ ад дзяўчыны, якая папрасіла забраць у яе маці пакет з рэчамі. Малады чалавек пагадзіўся падняцца на паверх, дзе жыве пенсіянерка, узяў рэчы і павёз па іншым адрасе. Калі ён дабраўся да месца прызначэння, з ім звязаліся невядомыя і прапанавалі здзелку. Таксіст павінен быў адправіць грошы, якія ляжаць у пакеце, на банкаўскую карту, а сабе за гэтую паслугу ўзяць $200. Кіроўца зразумеў, што яму тэлефануюць ашуканцы, адмовіўся выконваць іх умовы і вярнуў пенсіянерцы пасылку.
Сышчыкі высветлілі, што больш за $1,5 тыс.і Br1 тыс. ледзь не пазбавілася 72-гадовая мінчанка, якая трапілася на выкрут тэлефонных аферыстаў.
Прэв’ю: БелТА
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.