Вы тут

«Была праведзена комплексная і сістэмная работа»


Падчас пасяджэння дзясятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання сенатары адобрылі шэраг законапраектаў. Разгледжаныя пытанні тычыліся барацьбы з карупцыяй, падаткаабкладання, дзяржаўнай статыстыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2023 год.


Фота: БелТА.

Як адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец, 15 сакавіка бягучага года ўступілі ў сілу прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь: 

— Фактычна з гэтага моманту быў дадзены старт маштабнай рабоце па прывядзенню ў адпаведнасць ключавых законаў нашай краіны з тымі канстытуцыйнымі навацыямі. Кажучы аб унясенні змяненняў ў законапраекты «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь» і «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» неабходна адзначыць, што змяненні ў першую чаргу тычацца прывядзення іх у адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй. Акрамя таго шэраг палажэнняў уносіцца ў адпаведнасць з правапрымяняльнай практыкай, якая была назапашана з моманту прыняцця дадзеных заканадаўчых актаў. 

Сяргей Сівец падкрэсліў, што шэраг палажэнняў звязаны з развіццём заканонатворчай работы і заканадаўчых працэсаў: 

— Сур’ёзна змяняюцца кантрольныя паўнамоцтвы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі. Акрамя таго, прадстаўнікі выканаўчай галіны ўлады будуць выступаць са штогадовымі справаздачамі перад парламентарыямі па сферы сваёй дзейнасці, а таксама з дасягнутымі вынікамі. Сур’ёзна ўзмоцніцца вектар работы парламентарыяў з насельніцтвам, у тым ліку з прыцягненнем прадстаўнікоў мясцовай улады. У сувязі з гэтым была праведзена сістэмная і комплексная работа: лічу, што нам удалося ўлічыць усе неабходныя пытанні, якія трэба было ўрэгуляваць на ўзроўні гэтых двух ключавых праектаў закона, — рэзюмаваў сенатар. 

Арына КАРПОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.