Вы тут

У снежні купля валюты фізічнымі асобамі паставіла новы рэкорд


Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка, аб’ём набыцця валюты жыхарамі краіны ў апошні месяц года дасягнуў рэкорднага ўзроўню — 1 мільярд долараў, а ўсяго за год насельніцтва купіла яе на 10 мільярдаў долараў.


Фінансавы рэгулятар краіны адзначае, што аб’ём куплі фізічнымі асобамі валюты ў камерцыйных банкаў рэзка павялічыўся ў верасні, гэта значыць — пасля абвяшчэння аб частковай мабілізацыі ў Расіі.

Акрамя таго, у снежні мінулага года попыт на валюту з боку грамадзян традыцыйна вырас у сувязі з павелічэннем паездак за мяжу ў перыяд навагодніх і калядных святаў. У выніку ў снежні жыхары Беларусі купілі валюты больш, чым у лістападзе, на 80,6 міліёнаў долараў, гэта значыць — на 1 міліард 20 мільёнаў долараў.

Аб’ём продажу валюты насельніцтвам банкам з верасня 2022 года, у адрозненне ад куплі, скараціўся (у параўнанні са жніўнем). У снежні ён вырас на 102,5 мільёнаў долараў у параўнанні з лістападам, але склаў усяго 890,6 міліёнаў долараў. Гэта менш, чым у снежні 2021 года, на 185,7 мільёнаў долараў.

У выніку, попыт на замежную валюту з боку насельніцтва ў банкаў, у снежні мінулага года апынуўся вышэй прапановы на 109,6 мільёнаў долараў. Дарэчы, у снежні 2021 года фізічныя асобы, наадварот, прадалі валюты на 31,4 мільёнаў долараў на чыстай аснове.

У цэлым за 2022 год попыт і прапанова валюты з боку насельніцтва апынуліся прыкладна роўнымі, і яе чысты продаж склаў усяго 26 мільёнаў долараў.

Аналітыкі партала «Усе банкі Беларусі» падрыхтавалі «валютны прагноз» на 2023 год. На думку экспертаў, ён выглядае хутчэй неспрыяльным, бо калі захаваюцца тэндэнцыі канца мінулага года, то жыхары Беларусі набудуць больш замежнай валюты, чым прададуць.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.