Вы тут

Сенатар перадаў храму ўнікальнае выданне пра гісторыю Каложскай царквы


Каля трох тысяч экзэмпляраў унікальнага выдання перадаў храму член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Гродзенскай вобласці Валянцін Байко.


Фота: ТГ-канал Савета Рэспублікі.

Гаворка ідзе пра кнігу гродзенскага гісторыка Мікалая Малішэўскага «10 стагоддзяў гісторыі Каложы». Асаблівасці гэтай навуковай працы ў тым, што сюды ўвайшлі архіўныя дакументы ХVI- XVIII стагоддзяў, якія дагэтуль былі невядомыя. Новае выданне стане яшчэ адным важным элементам у падрыхтоўцы дасье для ўключэння знакамітага помніка ХІІ стагоддзя ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Кніга расказвае аб гісторыі і ўнікальных асаблівасцях старажытнейшага храма Беларусі, яго змяненнях на працягу стагоддзяў. «Сёння вельмі важна і неабходна, каб людзі памяталі сваю гісторыю, важна захаваць нашы святыні для будучых пакаленняў», — падкрэсліў Валянцін Байко.

Як расказаў настаяцель Каложскай царквы пратаіерэй Аляксандр Балоннікаў, да гэтага часу не існавала такога поўнага даследавання гісторыі знакамітага храма. У выданні гродзенскага гісторыка Мікалая Малішэўскага прадстаўлены не толькі гістарычныя асаблівасці развіцця святыні, спробы захавання яе ў розныя эпохі, але і архітэктурныя асаблівасці з сучаснага пункту гледжання. Кніга таксама дапоўнена інфармацыяй аб самым маштабным рамонце, які адбыўся ў 2017-2018 гадах.

— Сродкі на рамонт былі выдзелены фондам Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва, курыраваў работы тагачасны кіраўнік рэгіёна Уладзімір Краўцоў. Менавіта пры падтрымцы абласных уладаў быў здзейснены гэты складаны і сучасны праект, які дазволіў захаваць сусветна вядомы помнік і не нашкодзіць яго аўтэнтычнасці, — зазначыў Аляксандр Балоннікаў.

На думку настаяцеля вельмі важна, што ў кнізе надаецца значная ўвага вяртанню святынь. Пасля рамонту былі знойдзены іконы, якія належалі храму — дзве былі напісаны ў 1897 годзе і галоўная святыня — ікона Каложскай Божай Маці — была выкуплена на аўкцыёне ў Германіі.

Таксама новае выданне важна і ў плане падрыхтоўкі дасье на ўключэнне Каложскай царквы ў спіс гісторыка —культурнай сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

— Гэта даволі працяглы і складаны працэс, — зазначыў святар. — Каложа ўжо прызнана сусветным помнікам архітэктуры. І гэта бясспрэчны факт. Але для таго, каб трапіць у спіс сусветнай спадчыны, трэба падрыхтаваць дакументы, якія адпавядаюць усім міжнародным патрабаванням. Сіламі прыхода, напрыклад, праведзены тры міжнародныя канферэнцыі, і гэта вялікі задзел. Новая кніга таксама з’яўляецца важным элементам дасье. Падчас работы над ёй аўтарам былі адкрыты архівы Каложскай царквы ХVI — ХVІІІ стагоддзяў, якія былі дагэтуль невядомыя. Асобная манаграфія зараз рыхтуецца да выдання.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.