Вы тут

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стартавала на «Мінск-Арэне»


15 снежня на канькабежным стадыёне шматпрофільнага спартыўна-культурнага комплексу «Мінск-Арэна» стартавала гарадская навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». На свята запрасілі больш за дзве тысячы юных мінчан. Дзяцей прывітаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.


— Новы год — гэта такое свята, якое яднае і дзяцей, і дарослых. Гэта час чараўніцтва, добрых спраў, выканання жаданняў. Ужо больш за 25 гадоў у Беларусі праходзіць дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Традыцыйна ў дні навагодніх святаў прадстаўнікі дзяржаўных структур, дэпутаты наведваюць дзіцячыя дамы-інтэрнаты, сацыяльныя прытулкі, прыёмныя, апякунскія шматдзетныя сем’і акружаюць маленькіх беларусаў клопатам. У кожнага дзіцяці павінна быць свята, — адзначыў Уладзімір Кухараў.

Уладзімір Кухараў пажадаў юным мінчанам здароўя, поспехаў, радасці ў Новым годзе і звонам срэбнага званочка разам з маленькімі ўдзельнікамі прадстаўлення даў старт навагодняй гарадской акцыі «Нашы дзеці».

Па сюжэце тэатралізаванага прадстаўлення «Казка пра навагодні час» цёмныя сілы хацелі павярнуць час назад і адмяніць Новы год. Але добрыя чараўнікі — Казачнік, Фея снежных аблокаў і, вядома ж, Дзед Мароз са Снягуркай не дазволілі гэтаму здарыцца. Безумоўна, свята не абышлося без запальных танцаў, прачулых песень і чаканых падарункаў.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.