Вы тут

Трактар «Беларус» запрацуе для патрэб насельніцтва Лёзненскага раёна


Новы трактар «Беларус» запрацуе для патрэб насельніцтва Лёзненскага раёна. Гэтым «жалезным канём» Лёзненскі сельвыканкам прэміравалі на абласных «Дажынках». Пры ім функцыянуе КУП «Канашкава», дзе і будзе выкарыстоўвацца тэхніка.


— Грамата і сертыфікат на набыццё трактара — ацэнка нашай працы па навядзенні парадку на зямлі, фермах, па эфектыўным землекарыстанні. Прызналі найлепшымі ў вобласці, — паведаміла Святлана Пукава, старшыня Лёзненскага сельскага выканкама.

У мясцовым камунальным унітарным прадпрыемстве цяпер будзе два «Беларусы». Ёсць яшчэ прычэп, касілка, плуг, культыватар.

Дарэчы, у вырашэнні пытання тэхнічнага забеспячэння КУПа «на старце» яго дзейнасці дапамог старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў, які, бываючы ў глыбінцы, цікавіцца дзейнасцю КУПаў.

Прадпрыемства стварылі ў 2014-м годзе, і цяпер яно запатрабаванае. У КУП «Канашкава» вясной людзі могуць зрабіць заказ на апрацоўку зямлі перад сяўбой. Летам «купаўцы» косяць сена для патрэб прыватных падворкаў. Дапамагае КУП і ў рабоце на зямлі двум сельскагаспадарчым прадпрыемствам — падкошваюць пашу.

Таксама займаюцца нарыхтоўкай дроў, чысцяць дарогі ад снегу, добраўпарадкоўваюць могілкі, вывозяць смецце. Адпаведная дамова ёсць з мясцовымі камунальнікамі.

У штаце прадпрыемства, акрамя дырэктара, трактарыст і бухгалтар.

Цікава, што расцэнкі на паслугі засталіся на ўзроўні леташніх. І яны па кішэні вяскоўцам і дачнікам.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Зручна і па прымальнай цане

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.