Вы тут

У Беларусі стартуе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне


Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне пачынаецца сёння і завершыцца 1 чэрвеня, паведамляе БелТА.


Для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні абітурыент можа альбо падаць заяву ў электронным выглядзе на сайце РІКВ, альбо можа гэта зрабіць, прыйшоўшы ў адзін з пунктаў рэгістрацыі. Сёлета іх 41, спіс устаноў і ўсе інструкцыі ёсць на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Пры сабе той, хто паступае павінен мець дакумент (копію дакумента), які сведчыць асобу (пашпарт, ID-карта (пластыкавая смарт-карта), від на жыхарства, пасведчанне бежанца або даведка, якая выдаецца ў выпадку страты дакумента, які сведчыць асобу).

Да 1 чэрвеня абітурыент павінен забраць пропуск. Тыя, хто запаўняў электронную форму на сайце РІКВ, змогуць зрабіць гэта ў пункце праходжання ЦТ. Астатнія — асабіста ў пункце рэгістрацыі. Важна: рэгістрацыю на ЦТ можна лічыць завершанай толькі пасля атрымання пропуску.

Абітурыент, які будзе праходзіць сёлета цэнтралізаваны экзамен па двух прадметах, можа зарэгістравацца на ЦТ толькі па адным прадмеце. Маладыя людзі, для якіх ЦЭ сёлета не прадугледжаны, маюць права прайсці ЦТ па трох прадметах.

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе з 1 па 6 ліпеня. 

Цэнтралізаванае тэсціраванне пачнецца 14 чэрвеня з беларускай мовы і завершыцца 4 ліпеня сусветнай гісторыяй. Рэзервовымі днямі прадугледжаны 11, 13 і 15 ліпеня. Час пачатку ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні — 11.00.

Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце РІКВ.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.