Ды­ні & кань­як


Пад­час спе­цы­яль­най мыт­най пра­вер­кі на ўчаст­ку тра­сы Бранск—Го­мель быў спы­не­ны гру­за­вы аў­та­ма­біль «DAF» з паў­пры­чэ­пам, якім кі­ра­ваў гра­ма­дзя­ні­н Ка­зах­ста­на.

Вы­свет­лі­ла­ся, што транс­парт­ны сро­дак пе­ра­во­зіць ды­ні з Ка­зах­ста­на ў Ра­сію, але пры гэ­тым ад­сут­ні­ча­лі та­ва­ра­су­пра­ва­джаль­ныя да­ку­мен­ты. У су­вя­зі з гэ­тым 20 972 кг дынь на су­му 734 млн руб­лёў кан­фіс­ка­ва­ны, а на ма­шы­ну на­кла­дзе­ны арышт, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе Го­мель­скай мыт­ні. Яе кі­раў­нік Вя­ча­слаў Дай­мін­скі так­са­ма рас­ка­заў, што ў пунк­це мыт­на­га афарм­лен­ня «Но­вая Гу­та» гра­ма­дзя­нін Мал­до­вы свой мік­ра­аў­то­бус «Мер­се­дэс» за­дэк­ла­ра­ваў, а вось пра 5 скры­нак кань­я­ку «KVІNT» ча­мусь­ці «за­быў». Іх мыт­ні­кі знай­шлі ў са­ло­не аў­та­ма­бі­ля. Пад­час апы­тан­ня і пісь­мо­вых тлу­ма­чэн­няў гра­ма­дзя­нін пры­знаў факт не­за­кон­на­га пе­ра­мя­шчэн­ня та­ва­ру. 129 бу­тэ­лек кань­я­ку ў асар­ты­мен­це ары­ен­ці­ро­вач­ным кош­там звыш Br15 млн кан­фіс­ка­ва­ны.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.