Вы тут

Аляксандр Косінец: «Таленты ёсць усюды, і мы павінны іх развіваць»


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр КОСІНЕЦ 1 верасня наведаў сярэднюю школу №1 Фаніпаля. Напярэдадні ўрачыстай лінейкі, прысвечанай пачатку навучальнага года, ён заявіў журналістам, што для школьнікаў павінны быць створаны роўныя ўмовы ва ўсіх кутках нашай краіны.


«Мы будзем імкнуцца да таго, каб не было адрозненняў у якасці адукацыі, ва ўзроўні падрыхтоўкі дзяцей, развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ў сталіцы і рэгіёнах, — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. — Таленты ў нас ёсць усюды, мы проста павінны іх развіваць. Дзіця не вінавата, што нарадзілася не ў Мінску, а, напрыклад, у Фаніпалі. Яму трэба стварыць роўныя ўмовы, каб яно праявіла свой інтэлектуальны патэнцыял, а для гэтага трэба граматна развіваць сістэму адукацыі ў розных кутках Беларусі, суправаджаць яе кадравым забеспячэннем, выяўляць таленты і весці іх па жыцці».

Аляксандр Косінец звярнуў увагу, што школа ў Фаніпалі — добры прыклад таго, што і ў маленькіх гарадах якасць адукацыі не саступае сталічнай. Тут працуе больш за 85 педагогаў, 70% з іх маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Матэрыяльная база школы таксама не саступае сталічным навучальным установам, а вучні становяцца пераможцамі розных алімпіяд і спаборніцтваў. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта растлумачыў, што выбраў менавіта гэтую школу для наведвання ў Дзень ведаў, каб паказаць, што роўныя ўмовы для школьнікаў сапраўды ствараюцца па ўсёй краіне.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: У рэгіёнах — як у сталіцы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.