Вы тут

Разумны халадзільнік самастойна зайшоў у інэрнэце на сайт для дарослых


Разумны халадзільнік у краме электронікі Home Depot самастойна зайшоў у інэрнэце на сайт для дарослых. Фота з адкрытай старонкай на яго сэнсарнай панэлі ў сваім Twіtter апублікаваў эксперт па бяспецы і кіраўнік кампаніі McAfee Джон Макафі.


«Інтэрнэт рэчаў»... Вы мне верыце? Сайт для дарослых у халадзільніку. Ну і якія цяпер ідэі па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі?» — пытаецца Макафі. Фотаздымак хутка стаў хітом на партале Reddіt. У каментарыях карыстальнікі адзначылі, што глядзець падобнае відэа на халадзільніку нязручна, і набываць разумную прыладу для гэтых мэт не мае сэнсу.

У жніўні спецыялісты па бяспецы з брытанскай кампаніі Pen Test Partners Эндру Цірні і Кен Манро стварылі вірус-вымагальнік, здольны ўзломваць разумныя тэрмастаты. Прылада пачынала мяняць тэмпературу ў памяшканні ад мінімальнай да максімальнай, а затым выводзіла на дысплеі патрабаванне пералічыць грошы на рахунак узломшчыкаў.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Моцна разумная тэхніка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.