Вы тут

Прайшла сустрэча кіраўнікоў ваенных ведамстваў Беларусі і Расіі


Кіраўнікі ваенных ведамстваў Беларусі і Расіі прынялі важныя рашэнні, якія будуць садзейнічаць умацаванню бяспекі дзвюх краін.

Сумесная калегія міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі традыцыйна стала сведчаннем ваеннай інтэграцыі дзвюх дзяржаў. Падчас пасяджэння, якое адбылося ў Мінску, падвялі вынікі дзейнасці ваенных ведамстваў за мінулы год, вызначылі прыярытэтныя напрамкі работы на наступны, а таксама абмеркавалі шэраг пытанняў, накіраваных на забеспячэнне ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.


— Сёння можна сказаць, што калектыўная абарона Беларусі і Расіі — гэта не толькі надзейны і моцны шчыт двухбаковых адносін, а і важны элемент калектыўнай бяспекі АДКБ на заходнім напрамку, — адзначыў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй РАЎКОЎ. — За гады нашага супрацоўніцтва дасягнуты значныя вынікі. У першую чаргу гэта стварэнне і далейшае ўдасканаленне рэгіянальнай групоўкі войск. Працягваецца планамернае развіццё аб'яднаных ваенных сістэм разведкі, сувязі, радыёэлектроннай барацьбы, тылавога і тэхнічнага забеспячэння. Рэгулярныя сумесныя вучэнні пацвярджаюць высокі ўзровень беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы і ўмацавання пазіцый Саюзнай дзяржавы як гаранта ваеннай бяспекі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне.

Галоўным мерапрыемствам падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання і войск дзвюх краін у наступным годзе стане сумеснае аператыўна-стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017», якое пройдзе ў верасні.

— Практычныя дзеянні войск плануецца адпрацаваць адначасова на некалькіх палігонах Расіі і Беларусі, — удакладніў міністр абароны Расійскай Федэрацыі генерал арміі Сяргей ШАЙГУ. — Пры распрацоўцы задумы і сцэнарыя вучэння будзе ўлічана сітуацыя, звязаная з умацаваннем дзейнасці НАТА паблізу межаў Саюзнай дзяржавы.

Кіраўнік ваеннага ведамства Расіі закрануў тэму антытэрарыстычнай аперацыі ў Сірыі і падзякаваў беларускаму боку за гуманітарную дапамогу жыхарам гэтай краіны. «Беларусь адной з першых адгукнулася на нашу прапанову аказаць гуманітарную дапамогу сірыйскаму народу — гэта наглядны прыклад нашых саюзніцкіх адносін», — падкрэсліў Сяргей Шайгу.

Падчас пасяджэння калегіі быў падпісаны шэраг дакументаў, накіраваных на далейшае развіццё і паглыбленне ваеннага супрацоўніцтва. «Таксама сёння намі зацверджаны чарговы план супрацоўніцтва, рэалізацыя якога дазволіць у поўным аб'ёме развіваць двухбаковае супрацоўніцтва ў 2017 годзе, — перакананы Андрэй Раўкоў. — Хачу падкрэсліць поўнае ўзаемаразуменне, супадзенне пазіцый і адзінства меркаванняў па ўсіх пытаннях, якія абмяркоўваліся. Няма сумненняў, што паспяховае выкананне ўсіх запланаваных мерапрыемстваў дазволіць і надалей умацоўваць абараназдольнасць нашых краін і Саюзнай дзяржавы ў цэлым».

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Надзейны і моцны шчыт

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На адным дыханні. Што адбываецца ў пульманалагічным аддзяленні, дзе лечаць хворых на COVІD-19

На адным дыханні. Што адбываецца ў пульманалагічным аддзяленні, дзе лечаць хворых на COVІD-19

Пятая клінічная бальніца застаецца адной з медустаноў Мінска, куды шпіталізуюць хворых на COVІD-19. 

Грамадства

Ежа па-іншаму: што б такога з'есці, калі сам не ведаеш, чаго хочаш?

Ежа па-іншаму: што б такога з'есці, калі сам не ведаеш, чаго хочаш?

Чым можна падсілкавацца, і навошта гэта ядуць.

Калейдаскоп

«Ураджайны» тэст

«Ураджайны» тэст

Надыходзіць жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час. І наш чарговы тэст менавіта пра ўраджай і ўсё, што з ім звязана.