Вы тут

6 сакавіка Белпошта падорыць кліентам віншавальныя паштоўкі


Стала добрай традыцыяй у Мінскім філіяле Белпошты напярэдадні свят ладзіць разнастайныя акцыі для кліентаў. Напрыклад, у аддзяленнях паштовай сувязі Барысаў-5 па вуліцы Працы, 5, Дзяржынск-2 (вуліца Талстога, 4), Слуцк-9 (вуліца М. Багдановіча, 2), Салігорск-7 (вуліца Казлова, 31) пры набыцці 6 сакавіка прадукцыі на пэўную суму кліент атрымае ў падарунак дзве віншавальныя паштоўкі.


— Гэтае прома-мерапрыемства мы назвалі «Вясенні настрой». Яно стане добрай нагодай павіншаваць родных і блізкіх са святам, знамянальнай падзеяй у іх жыцці, напісаць на паштоўках у іх адрас цёплыя і пяшчотныя словы. Падчас мерапрыемства спецыялісты раскажуць кліентам аб магчымасцях перасылкі адпраўленняў паскоранай поштай EMS Belpost, — растлумачыла начальнік аддзела маркетынгу і прасоўвання паслуг філіяла Валянціна Есіповіч.

Акрамя таго, прапануецца акцыя і ад паштовага інтэрнэт-магазіна «Перасылка — у падарунак!». Толькі 1 сакавіка пры афармленні заказу на любую суму наведвальнік атрымае 100-працэнтную зніжку на яго перасылку да аддзялення паштовай сувязі па месцы жыхарства.

— Заўсёды даступная і актуальная інфармацыя з лепшымі цанавымі прапановамі ёсць у раздзелах: зніжкі, навінкі і хіты продажу. Аформіць заказ можна ў любым аддзяленні Белпошты, на сайце shop.belpost.by або па тэлефоне 8017 220-56-32 з дастаўкай па ўсёй краіне. Аплаціць тавар можна рознымі спосабамі: банкаўскай карткай, карткай растэрміноўкі «Халва», пры афармленні заказу ў аддзяленні паштовай сувязі або пры атрыманні — гатоўкай, — запрашае Валянціна Есіповіч.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вясенні настрой ад паштавікоў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.